Свет11

Паліцыя Ліверпуля назвала імя арыштаванага ў сувязі з наездам на натоўп заўзятараў, у якім пацярпелі 79 чалавек

Абвінавачванне выстаўлена па сямі пунктах.

Фота: Jon Super / AP

Паліцыя Ліверпуля ў чацвер выставіла абвінавачанне чалавеку, арыштаванаму ў панядзелак пасля наезду аўтамабіля на натоўп заўзятараў, у выніку якога траўмы атрымалі 79 чалавек, піша Бі-бі-сі.

Паліцыя заявіла, што пасля наезду аўтамабіля на людзей, якія святкавалі перамогу клуба «Ліверпуль» у футбольнай Прэм’ер-лізе, быў арыштаваны 53-гадовы мясцовы жыхар Пол Дойл, бізнэсовец, былы марскі пехацінец і бацька траіх дзяцей.

Правілы асвятлення крымінальных спраў не дазваляюць казаць, што Дойл быў за рулём таго аўтамабіля, пакуль гэта не пацверджана судом.

Аб меркаваных матывах падазраванага паліцыя і пракуратура пакуль нічога не сказалі, але абвінавачанне яму прад’яўлена па некалькіх артыкулах аб спецыяльным прычыненні цялесных пашкоджанняў рознай ступені цяжкасці. Пол Дойл упершыню паўстане перад судом у пятніцу: Магістрацкі суд Ліверпуля вырашыць, пакідаць яго пад вартай.

Памочніца галоўнага канстэбля паліцыі Мерсісайда (рэгіён Ліверпуля) Джэні Сімс сказала на прэс-канферэнцыі ў чацвер, што ў бальніцы да гэтага часу знаходзяцца сем чалавек з амаль 80 пацярпелых у панядзелак увечары на Уотэр-стрыт у цэнтры Ліверпуля.

Паводле слоў Джэні Сімс, следчыя вывучаюць велізарны аб’ём відэазапісаў здарэння з камер назірання і мабільных тэлефонаў, а таксама паказанні сведкаў.

Сара Хэманд, галоўны пракурор Каралеўскай пракуратуры ў рэгіёне Мерсі-Чэшыр, сказала на прэс-канферэнцыі, што ў ходзе следства артыкулы, па якіх выстаўлена абвінавачанне, могуць змяніцца. Абвінавачанні Дойлу прад’яўлены па сямі пунктах, шэсць з якіх датычацца ўмяшчанага прычынення цялесных пашкоджанняў і спроб прычыніць цялесныя пашкоджанні, а яшчэ адзін — «небяспечнае кіраванне».

Памочніца галоўнага канстэбля Сімс сказала, што разумее, што ў грамадскасці яшчэ шмат пытанняў адносна гэтага здарэння, і яе падначаленыя працуюць не шкадуючы сіл, каб з цягам часу даць на іх адказы.

Каментары1

  • Паняць і прасціць
    30.05.2025
    Проста ён заўзеў за іншую каманду

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам15

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

«У жыцці кожнага бывае апатыя». Кацярыну Казнадзей знайшлі9

Дзіўную гарачую пляму на полі заўважылі пад Брэстам4

Бэнксі прэзентаваў новую працу, але не сказаў, дзе знаходзіцца1

Сёння пачынаецца суд над Нінай Багінскай7

Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю11

У ДТЗ у Воранаўскім раёне загінула аднагадовае дзіця

Славакія вяртае ў Беларусь пасла11

Распрацаваны першы за 50 гадоў антыбіётык супраць смяротнай супербактэрыі

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам15

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць