Культура

Гутаркі з лаўрэатамі прэміі «Голас пакалення свабоды» ўклалі ў кнігу

У выдавецтве «Полацкія Лабірынты» выйшла кніга «Свабода як біяграфія», якая складаецца з гутарак з лаўрэатамі прэміі «Голас пакалення свабоды».

Прэмія была заснаваная ў 2025 годзе Беларускім ПЭНам для ўшанавання выбітных асоб беларускай праваабарончай, літаратарскай і журналісцкай супольнасці ва ўзросце 60+, якія пасля 2020 года вымушаныя пакінуць радзіму, піша bellit.info.

«Свабода як біяграфія» — васямнаццаць гутарак з інтэлектуаламі, праваабаронцамі, журналістамі і творцамі, якія сталі сведкамі і ўдзельнікамі перамен у Беларусі апошняга паўстагоддзя. Іх словы адкрываюць глыбіню асабістага досведу і паказваюць фармаванне новай грамадзянскай свядомасці. «Кніга створана як цэласны аповед, дзе індывідуальныя гісторыі складаюцца ў агульны партрэт пакалення», — гаворыцца ў анатацыі да выдання.

Лаўрэаты прэміі «Голас пакалення свабоды» — 2025: Зоя Белахвосцік, Генадзь Верацінскі, Уладзімір Вялічкін, Аляксандр Гарцуеў, Алег Груздзіловіч, Наталля Дуліна, Максім Жбанкоў, Андрэй Завадскі, Аляксандр Капуцкі, Валерый Карбалевіч, Аляксандр Класкоўскі, Зося Кустава, Любоў Лунёва, Віктар Марчук, Тамара Мацкевіч, Уладзімір Мацкевіч, Ірына Сухій, Сяргей Сыс.

Кнігу можна замовіць проста цяпер праз Allegro.pl.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь19

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Вадзім Папоў4

Базу адпачынку з глэмпінгам у Чэрвеньскім раёне прадаюць амаль за мільён даляраў

Асуджанага за генацыд Ратку Младзіча з размахам пахавалі ў Сербіі4

Украінцы нанеслі ўдар па расійскім самалёце ў Крыме2

Telegram абнавіўся, і гэтым адразу ж скарысталіся махляры2

У Курскай вобласці сутыкнуліся два расійскія знішчальнікі Су-35С20

Ва Украіне распрацавалі тэхналогію для знішчэння расійскіх «Бандэроляў»

Вызначылі правілы для дзейнасці дабрачынных фондаў, якія збіраюць грошы на лячэнне

Пад Барысавам паранілі яшчэ аднаго мядзведзя. Людзей просяць не хадзіць у лес10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь19

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць