Меркаванні2020

Ці застанецца Беларусь у Саюзнай дзяржаве пасля Лукашэнкі? Меркаванне Шрайбмана

«Навошта дражніць лішні раз любую расійскую ўладу?»

Якую палітыку адносна Расіі і расіян неабходна выбраць у будучыні дэмакратычнай Беларусі? Адказваючы на гэта пытанне ў новым выпуску ютуб-праекта «Гадзіннічак цікае», аналітык Арцём Шрайбман заўважыў:

«Прагматычна кажучы, будучая беларуская ўлада, сутыкнуўшыся з дэмаграфіяй, якая ўсё больш пагаршаецца, і выбіраючы паміж эмігрантамі з Пакістана і адукаванымі расіянамі, не будзе адмаўляцца, калі будуць такія ахвотныя прыехаць».

Пры гэтым аналітык станоўча адказаў на пытанне, ці гатовы ён вярнуцца ў Беларусь, якая без Лукашэнкі, але ўсё яшчэ знаходзіцца ў складзе Саюзнай дзяржавы:

«Думаю, што Саюзная дзяржава, СНД і іншая гэтая мішура перажыве Лукашэнку, можа быць, не на аднаго прэзідэнта».

«Навошта распускаць тое, што не цягне кішэню, і тое, што не працуе? — даводзіць аналітык і прыводзіць прыклады:

СНД не працуе. Малдова ў СНД: Малдова рухаецца ў ЕС, і ёй пляваць на існаванне СНД. Арменіі пляваць на існаванне АДКБ. Яна замарозіла сваё членства, але не выйшла афіцыйна».

«Мы рэалістычныя людзі. Мы яшчэ будзем залежыць ад Расіі шмат-шмат гадоў. Пасля Лукашэнкі краіна будзе залежаць ад Расіі. І больш дэмакратычная Беларусь будзе залежаць ад Расіі. Магчыма, у меншай ступені, але будзе.

Навошта дражніць лішні раз гэтым любую расійскую ўладу? Я дапускаю, што Беларусь стане больш даступнай для жыцця такім людзям, як мы, але ўсё яшчэ фармальна ў Саюзнай дзяржаве».

Каментары20

  • бабруйчанін
    02.06.2025
    Ці застанецца "саюзная дзяржава" Пасля як дарэчы і " ната эўразвяз " ?
    Так пытанне дакладна ..
    Нажаль))сууууседзі з ўсіх бакоў застануцца, у рознам становішчэ але застануцца
    На усходзе больш прыязна да беларусаў ставяцца... чым ....іньшыя.Прагматычны падыход падкажа дзе " сырье іньшяя каштоўнасці" там і гандляваць зарабляць ,пакуль зза акіяна эўразвязаўцы ...ні ачухаюцца
    Людзкасць шчырасць адукаваннасць выхаваннасць прагматычны ....безкаштоўны
  • Лёлік з-пад Лімасола
    02.06.2025
    Ёсць рацыя ў гэтых словах. Што рабіць спытае канапны панікёр?
    Ёсць адказ:
    Шануй беларушчыну! Шукай беларуса ў сабе!
  • Ну-ну
    02.06.2025
    «Аналітыкам» не прыходзіць нават у галаву, што «Союзное государство» – зусім ня тое ж самае, што СНД і АДКБ. Апошнія дзьве структуры існуюць фактычна толькі на паперы і фармальна масковіі не падпарадкаваныя, таму ня маюць у сьвеце за сабой таксычнага шлейфу. Тады як «Союзное государство» – адназначна гібрыднае ўтварэньне масковіі, і ўсе гэта на сьвеце разумеюць. Таму каб дзяржава магла нармальна функцыянаваць пасьля 2022 году, яна павінная выракчыся ўсіх такіх атрыбутаў сувязяў з масковіяй. «Аналітыкі» гэтага не разумеюць. Ну, альбо выдатна разумеюць – проста дзеляцца сваімі цалкам сьвядомымі марамі каб жыць пад маскавіцкім ботам, толькі без адыёзнага лукашызму. На чале з умоўным Румасам або Бабарыкам.

Цяпер чытаюць

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

«Цярпенне — найлепшая зброя пераможаных». Конрад Адэнаўэр, або Палітыкі якога тыпу патрэбныя пасля дыктатуры19

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела6

«Хацелася, каб жыццё паставіла мяне на месца». Беларус праехаў больш за 250 кіламетраў па Аўстрыі на роліках4

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі15

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі7

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць