Раніцай 2 чэрвеня ў Гродне на вуліцы Вялікай Траецкай абрынулася сцяна дома, які быў на рэканструкцыі. Частка цаглін прабіла агароджу будаўнічай пляцоўкі і высыпалася на праезную частку, піша newgrodno.by.

Фота: newgrodno.by
Гэты дом, як і суседні, быў некалькі гадоў таму выкуплены інвестарам для пераўтварэння ў рэстаран.
Падчас здарэння ніхто з людзей і транспарт не пацярпеў. Прычыны абрушэння пакуль высвятляюцца.

Фота: newgrodno.by
Каментары