Свет88

У Алматы заснавальнік «бяспечнай ЛГБТ-прасторы» згвалціў свайго падначаленага, пакуль той спаў

Трансгендар Елісей быў п’яны і пад наркотыкамі, таму спачатку нічога не зразумеў.

Амір Шайкежанаў і Елісей. Фота: скрыншоты відэа

У Казахстане разгарэлася драма вакол ЛГБТ-бара «Аміраўка» які пазіцыянаваў сябе як бяспечная прастора для ЛГБТ-супольнасці.

Супрацоўнік бара Елісей (па дакументах ён жанчына) абвінаваціў заснавальніка ўстановы Аміра Шайкежанава ў згвалтаванні. Ён расказаў, што ў ноч на 24 сакавіка 2025 года заснуў на канапе ў службовым памяшканні пасля змены, пры гэтым ён знаходзіўся ў «змененым стане свядомасці». Пра тое, што адбывалася пазней, Елісей даведаўся, паглядзеўшы камеры відэаназірання.

Як аказалася, Амір накрыў Елісея коўдрай, пасля пераклаў яго ў больш зручную позу і на працягу 10 хвілін гвалтаваў спячага супрацоўніка. Пры гэтым адзначаецца, што Амір хварэе на ВІЧ, але не выкарыстоўваў ніякую абарону.

Праз некалькі месяцаў Елісей вырашыў апублічыць сітуацыю і запісаў відэазварот.

У адказ на абвінавачанні Амір напісаў у інстаграме сваё бачанне гісторыі: «Некалькі месяцаў таму мы са знаёмым праводзілі вечар разам і ў выніку заняліся сэксам. Раніцай мой партнёр паведаміў мне, што паколькі мы былі нецвярозыя і ён не памятаў нічога, мае дзеянні былі ўспрынятыя ім як сэксуальны гвалт».

«У мяне цалкам адназначна не было намеру прычыніць боль або выкарыстаць стан чалавека. Але тут важна прызнаць — гэта ўсё не адмяняе маёй адказнасці за нанесеную шкоду, і незалежна ад маіх намераў, я прызнаю, што менавіта мае ўчынкі нанеслі боль чалавеку. Я прызнаў нанесеную мною шкоду, прынёс прабачэнні і прапанаваў дапамогу ў пошуку і аплаце падыходзячага псіхатэрапеўта, калі чалавек гатовы да гэтага», — дадаў заснавальнік ЛГБТ-бара.

Пасля таго, як гісторыя вылілася ў сацсеткі і выклікала розгалас, паліцыя затрымала Аміра Шайкежанава для высвятлення абставін.

Каментары8

  • Гетэра Назаўжды
    09.06.2025
    І вось гэта нам прапагандуюць паплечнікі Ціханоўскай Ворыхава і Зазулінская. Гасподзь, барані Беларусь, ад іхнаяга вяртання!
  • Аскольд
    09.06.2025
    Гетэра Назаўжды, это пропагандируют агенты КГБ под БЧБ флагом, с целью дискредитировать национальные символы и очернить людей, которые выступают с этими символами против лукашизма. Парады в соседней стране тому пример к сожалению.
  • анонсы
    09.06.2025
    Гетэра Назаўжды, люта плюсую. Ну без Ціханоўскай тутака (у гэтай гісторыі) ніяк не абыйсціся!

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць