Грамадства99

«Адкрываецца кармушка, заглядвае гэты *ёбак Вадзім у акулярчыках і кажа: «Ну што ты, Сахарок!»

Былы брэсцкі міліцыянер Руслан Сахарчук, які вёў блог пра Афрыку, а пасля стаў палітвязнем, расказаў, чаму з'ехаў у Польшчу.

Руслан Сахарчук. Скрын відэа: firstcharismatic / YouTube

Былы палітвязень Руслан Сахарчук перабраўся ў Польшчу. 

«Пачынаю жыццё з чыстага ліста. Мяне ў Беларусі нічога не трымае, там ні дома ўжо, ну, нічога няма. Куплю сабе кватэру ў Польшчы і машыну. Пайду працаваць. Я маю права атрымаць від на жыхарства праз паўгода. Усё. Я нават акардэон з сабой прывёз, новы, Weltmeister», — заяўляе мужчына ў кароткім відэа.

Руслану Сахарчуку 49 гадоў, ён з Брэста. Скончыў Магілёўскі вышэйшы каледж МУС, пасля працаваў у Ленінскім РАУС Брэста. Даслужыўся да звання капітана міліцыі. У 2008 годзе яго звольнілі з органаў за «здзяйсненне дыскрэдытуючых учынкаў».

Пазней у жыцці Сахарчука з’явілася Афрыка. Ён перыядычна бываў у Кеніі і вёў YouTube-блог From Africa to Belarus. Мужчына расказваў пра жыццё і працу ў Афрыцы, мясцовых людзей і ўласныя прыгоды.

Але ў 2025 годзе былы міліцыянер сам стаў героем ужо зусім іншай гісторыі. Яго прызналі вінаватым у «распальванні варожасці» і прызначылі хімію з накіраваннем.

«Я не самы святы чалавек. … Але я, напэўна, не заслужыў, 15 гадоў аддаўшы службе радзіме, каб мяне не папярэдзіўшы проста вось… [За] 10 дзён была распачата крымінальная справа. Па ўсіх законах мне павінны былі паведаміць, я не купляў бы за $900 квіток у Кенію.

Але следчы Рыбачук сказаў: «Не, у мяне шмат спраў, мне не было калі. А пакуль ідзі сядзі дома. Скажы дзякуй, што мы цябе не штурмавалі з «Рыссю», там, «Белкай», «Тарнада». Проста сядзі дома, і мы прыйдзем», — расказвае Сахарчук.

У сваім маналогу Сахарчук з крыўдай згадвае і час за кратамі.

«Павінен два разы на ноч прачытаць даклад, назваць прозвішча, там: Cахарчук Руслан Сцяпанавіч, артыкул 130, схільны да экстрэмізму і іншай дэструктыўнай дзейнасці… Адчыняецца кармушка, зазірае ўсмешлівы хлопец Вадзім і кажа: «Ну што ты, сахарок?» І вось у гэты момант, хлопцы, не было ўжо ў маіх мазгах дарогі назад. Я стаў «сахарком». Вось гэты *ёбак Вадзім у акулярчыках: «Ну што ты, Сахарок?»… Пачвара».

У іншым відэа на сваім канале, які цяпер носіць назву «Першы Харызматычны», Сахарчук расказаў, што на свабодзе ён шэсць месяцаў, а пра выезд з краіны пачаў думаць ці не ў самы першы дзень знаходжання ў ІЧУ.

«Каму што ў Беларусі я зрабіў дрэннага? Я мужна прайшоў праз усе гэтыя пытанні. Дом быў прададзены ўжо тры месяцы назад. Пашпарт заменены. Усе гэтыя аперацыі былі толькі з адной мэтай: мець магчымасць вось так спакойна размаўляць на любыя тэмы». 

Сахарчук заўважае, што яму «ледзь не ва ўрачыстай абстаноўцы» вярнулі ваенны білет. Аднак ён не разумеў свайго становішча:

«Знаходзіцца ў краіне ў статусе раней судзімага, хадзіць адзначацца ў званні маёра… (…) Хто я, зэчара ці я маёр міліцыі ў запасе, у выпадку чаго там магу камандаваць батальёнам? Я ўвогуле не разумеў, што адбываецца, як яно далей будзе. (…) Я думаю, што ў мяне ўсё атрымаецца».

Каментары9

  • Ликбез майору
    29.09.2026
    Родина не государство, отдал 15 лет не родине, а преступному режиму и преступному государству. Плохо учился в колледже, базовых понятий не знает открой словарь и почитай что такое родина и государство.
  • Оййййй
    29.09.2026
    счас начнут носиться с ним как с героем, точно как с этими, которые сбежали с белгосТВ в последний момент
  • Гэта удар пад дых..
    29.09.2026
    Лукашысты дапяклі нават мянтоў.

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 9

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»2

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі5

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

Хлопец прыехаў з Емена, каб стаць стаматолагам, і за 10 гадоў амаль стаў беларусам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 9

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць