Вайна22

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю, павялічваючы набор людзей у войска рознымі спосабамі, у тым ліку за кошт іншаземцаў. Пра гэта сведчаць звесткі ўкраінскай разведкі.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Sean Gallup / Getty Images

У сваім вячэрнім звароце Уладзімір Зяленскі заявіў, што Расія ўжо фактычна пачала дадатковую мабілізацыю, павялічваючы колькасць людзей, якіх набіраюць у войска рознымі спосабамі. Паводле яго, Расія таксама плануе пашыраць прыцягненне замежнікаў да службы ў сваім войску. Зяленскі заклікаў урады краін, адкуль Расія набірае людзей, супрацьдзейнічаць гэтаму і паведаміў, што Украіна будзе інфармаваць пра сітуацыю адпаведныя ўлады.

Украінскі прэзідэнт таксама паведаміў пра новыя даныя адносна прысутнасці паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Расіі. Паводле яго, цяпер на расійскай тэрыторыі знаходзяцца больш за 8 тысяч вайскоўцаў з Паўночнай Карэі. Акрамя таго, рыхтуецца перакіданне яшчэ каля 10 тысяч чалавек. Іх адбіраюць для вайсковай падрыхтоўкі, пасля чаго плануецца накіраваць у Расію.

Зяленскі сцвярджае, што ў абмен на дапамогу Паўночнай Карэі Расія перадае ёй, у прыватнасці, тэхналогіі. Па яго словах, пры тэхнічнай падтрымцы Расіі на тэрыторыі Паўночнай Карэі ўжо разгорнутая вытворчасць ударных беспілотнікаў тыпу «Шахед».

Украінскі прэзідэнт назваў гэта прыкладам таго, як пагроза, звязаная з вайной, распаўсюджваецца з аднаго рэгіёна свету на іншыя. На яго думку, супрацьстаяць гэтаму можна толькі сумеснымі намаганнямі.

Зяленскі таксама заклікаў міжнародную супольнасць узмацніць санкцыйны ціск на Расію. Ён адзначыў, што, на яго думку, неабходныя дзейсныя санкцыі ЗША, Еўрасаюза і іншых краін, у тым ліку меры, прадугледжаныя законам амерыканскага сенатара Ліндсі Грэма.

Ён таксама заклікаў міжнародных партнёраў падтрымліваць Украіну не толькі заявамі, але і канкрэтнымі пакетамі дапамогі ды рашэннямі, якія, паводле яго, неабходныя для супрацьстаяння Расіі.

Каментары2

  • 6ой раз
    29.09.2026
    Он уже 6ой раз про это говорит за год. В какой-то момент по теории вероятности он угадает
  • 222
    29.09.2026
    Формально мобилизация в России не завершена, так как Путин не подписывал отдельный указ о ее прекращении. Указ № 647 об объявлении частичной мобилизации от 21 сентября 2022 года продолжает действовать и сейчас. Зеленский не может не знать про это.....

Цяпер чытаюць

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну24

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Дэмакраты атрымалі найбуйнейшую большасць у Палаце прадстаўнікоў ЗША з 1992 года2

Памятаеце Насту Рыбку? Яна цяпер праваабаронца17

Мінчанцы забаранілі хадзіць у спартзалу з дзіцем у вазку7

Z-каналы скардзяцца на страту пазіцый на Сумскім кірунку і рыхтуюцца да абароны Курскага памежжа9

Дом толькі вырас, а кватэр у ім ужо няма? Як пажывае шматпавярхоўка на Валгаградскай у Мінску

«Першы нумар маленькай газеткі зрабіў шмат шуму на Белай Русі і ў суседстве з ёю». Пра што пісала «Наша Ніва» ў першых нумарах 120 гадоў таму48

Кушнер распавёў, у якім выпадку Трамп ухваліў бы гарантыі бяспекі для Украіны паводле ўзору артыкула 5 НАТА4

Мікола Дзядок апублікаваў свой «спіс таго, што варта прачытаць», які ў яго склаўся ў турме. Там больш за 270 твораў!2

Імбір, вітаміны ці кантрасны душ? Што сапраўды дапамагае абараніцца ад прастуды1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну24

Палкоўнік-беларус заклікаў расійскіх камандзіраў самім спыніць вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць