Грамадства11

Беларусу, які выпадкова параніў чалавека з лука ў варшаўскім парку, пагражае да трох гадоў зняволення

Інцыдэнт адбыўся 13 чэрвеня ў парку Струмыкова, у варшаўскім раёне Бялалэнка. 45-гадовы мужчына сядзеў на лаўцы, калі яго параніла стралой у калена. Як высветлілася, стралу выпусціў 34-гадовы грамадзянін Беларусі, які трэніраваўся страляць з лука па мішэні. Пацярпелага даставілі ў бальніцу, але траўма аказалася несур’ёзнай.

Мішэнь для стральбы з лука. Фота: tvn24.pl

Падазраваны быў дастаўлены ў паліцыю, але адмовіўся даваць тлумачэнні. Пракуратура Варшавы прад’явіла яму абвінавачанне паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу Польшчы — за пагрозу жыццю або здароўю і за прычыненне лёгкай шкоды здароўю, даведаўся «Белсат».

Цяпер мужчыну пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі, але меры стрымання да яго пакуль не ўжываліся.

Каментары1

  • Наведвальнік грамадскіх паркаў
    24.06.2025
    Калі чалавек, не важна якой нацыянальнасці, не разумее, што грамадскі парк не месца для небяспечнай зброі, то ён павінен адказваць!

Цяпер чытаюць

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда9

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі дэмантуюць верхнія паверхі 10‑павярховага дома, які пацярпеў ад выбуху5

Лукашэнка выпадкова спаліў сваю шпаргалку з развагамі пра грошы «Байсола»18

Польскі банк PKO верыфікаваў беларуску без ДНЖ і разблакаваў ёй доступ да рахунку

У Беларусь збіраецца прыехаць Роберт Фіца6

«Пытанне не ў прарасійскасці, а ў адэкватнасці». Краўцоў пракаментаваў прэс-канферэнцыю Бабарыкі88

Наўседа: Мы павінны быць цвёрдымі ў справе санкцый супраць Расіі і Беларусі5

З учарашняга дня ў Беларусі нібыта знаходзіцца «Арэшнік»6

Лукашэнка расказаў пра забойства апазіцыянера, якое нібыта адбылося тры дні таму22

Даўгабуд Шакуціна каля Драздоў будзе дабудоўваць Мінгарвыканкам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда9

Андрэй Швед, архітэктар рэпрэсій, прызначаны старшынёй Вярхоўнага суда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць