Культура

Да дня нараджэння Кузьмы Чорнага выдалі трэці том Збору твораў

У 2023 годзе распачалося выданне Збору твораў класіка беларускай літаратуры Кузьмы Чорнага (1900—1944) у 12 тамах. Напярэдадні 24 чэрвеня, калі было 125-годдзе з нараджэння пісьменніка, з’явілася навіна пра выхад у выдавецтве «Беларуская навука» трэцяга тома, піша Bellit.info.

У трэці том навукова каментаванага Збору твораў Кузьмы Чорнага ўвайшлі апавяданні 1932—1944 гадоў, гэта значыць творы напісаныя ў апошні перыяд яго жыцця, піша паблік De facto. Беларуская навука.

У 1938 годзе Кузьма Чорны (1900—1944) быў арыштаваны і 8 месяцаў утрымліваўся ў Менскай турме, з 1941 году перабываў у эвакуацыі. У верасні 1944-га вярнуўся ў Менск і неўзабаве памёр ад інсульту.

Кніга налічвае 383 старонкі. Навуковы рэдактарам гэтага тому выступіла Алена Васілевіч, над падрыхтоўкай тэкстаў і каментарамі працавалі Ірына Смірнова, Кацярына Чарота.

ЗМЕСТ:

  • Злачынца пакараны (Апавяданне Кузьмы Чорнага)
  • Сямнаццаць год
  • Трухлявае кола
  • Брыгадзірава памылка (Апавяданне)
  • Звяга (Апавяданне)
  • Святая папружка
  • Мураваны скляпок
  • Як дзядзька Тамаш напалохаў ваўкоў
  • Макаркавых Волька (Апавяданне)
  • Сцяпанавы дзеці (Апавяданне К. Чорнага)
  • Дарагуся
  • Родныя мясціны (Апавяданне)
  • Зямля (Апавяданне)
  • Навагодняя ноч (Апавяданне)
  • Маленькая жанчына
  • Матчына благаславенне
  • Бацька
  • Смерць
  • Аксеніны сляды
  • Паганыя косці
  • Матчына кроў
  • Агонь (Апавяданне)
  • Папялішча
  • Прасторны дом (Апавяданне)
  • Восень
  • Вялікае сэрца
  • Гора
  • Заўтрашні дзень (Апавяданне)

Купіць кнігу можна праз сайт Kniganosha.by і ў кнігарнях.

Летась выйшаў і быў прэзентаваны ў Інстытуце літаратуразнаўства Акадэміі навук другі том Збору твораў Кузьмы Чорнага.

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША100

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

Скандал у Брытаніі: кампанія звальняе брытанскіх супрацоўнікаў, але наймае беларусаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць