Беларускія студэнцкія атрады зноў удзельнічаюць у расійскіх праектах. Так, група з Магілёва (20 чалавек з Беларуска-Расійскага ўніверсітэта) ужо накіравалася ў Сібір, дзе студэнты будуць працаваць на «малым БАМе» — участку аб’язнога шляху вакол Іркуцка, піша Mayday.team.

Усяго чакаецца, што на Байкала-Амурскай магістралі будзе задзейнічана каля 50 беларускіх студэнтаў. Яны прайшлі сур'ёзны адбор перад паездкай.
Таксама студэнцкі атрад «Фенікс» з Віцебска ўжо некалькі гадоў дапамагае ў расійскім дзіцячым цэнтры «Арляня» у Краснадарскім краі. Раней дзяўчаты працавалі важатымі ў лагеры «Камсамольскі», але сёлета іх перанакіравалі ў лагер «Юнармеец» — гэта палаткавы лагер з вайсковай структурай і элементамі прапаганды вайны ва Украіне.

У «Юнармейцы» дзеці жывуць у вайсковых палатках, носяць форму, трэніруюцца фізічна, страляюць з пнеўматычнай зброі, знаёмяцца з вайсковай тэхнікай, у тым ліку гранатамётамі. Беларускія студэнткі будуць дапамагаць у арганізацыі такіх заняткаў.

У гэты ж час расійскія студэнты ўдзельнічаюць у студэнцкіх праграмах у беларускім лагеры «Зубраня».
Каментары