Здарэнні

У лабавым сутыкненні ў Віцебскім раёне загінула 11-гадовая дзяўчынка

24 чэрвеня каля 10:40 раніцы 18-гадовы жыхар Віцебска, кіруючы аўтамабілем Nissan Sentra, спрабаваў абагнаць іншы транспарт каля аграгарадка Мазалава. Падчас манеўру ён выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамабілем Kia Sportage, у якім ехалі турысты з Расіі, паведамляе Следчы камітэт.

У выніку аварыі 11-гадовая дзяўчынка, якая знаходзілася ў Kia, атрымала цяжкія траўмы і памерла ў бальніцы. Кіроўца і 47-гадовая пасажырка Kia пасля медыцынскай дапамогі былі адпушчаныя. Кіроўца Nissan і 11-гадовы хлопчык-пасажыр Kia застаюцца ў рэанімацыі.

Следчыя высветлілі, што малады вадзіцель атрымаў правы толькі ў красавіку гэтага года. На момант аварыі ён быў цвярозы.

У дачыненні да яго завялі крымінальную справу паводле артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Беларусі — за парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула смерць чалавека па неасцярожнасці. 

Каментары

Цяпер чытаюць

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Усе навіны →
Усе навіны

Сына аўтара «Спутніка» прызналі ўдзельнікам экстрэмісцкага фармавання4

Паміж Мінскам і Масквой запусцяць начныя безупынныя «Ластаўкі»7

Беларусь вывела на арбіту два новыя спадарожнікі: што пра іх вядома

Маладая рысь трапіла ў капкан у Бабруйскім раёне, потым давялося рабіць аперацыю2

У Літве затрымалі беларуса з фальшывым пасведчаннем кіроўцы3

У Мінску дабудоўваюць сучасны дзіцячы садок з басейнам

Памілаваныя 20 палітвязняў14

Мінабароны паказала, як «Арэшнік» заступаў на баявое дзяжурства7

Закрываецца вядомая бургерная на Кастрычніцкай у Мінску4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым8

«Беларусь цябе любіць». Рэпартаж з развітання з Мікітам Мелказёравым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць