Аўто11

Беларус, які пастаянна жыве за мяжой, прывёз з ЕС машыну і пакінуў бацькам. Яе забралі і запатрабавалі «поўнай размытнёўкі»

Арцём завёз з Еўрасаюза ў Беларусь аўтамабіль на еўрапейскіх нумарах. У яго пашпарт серыі PP — для тых, хто пастаянна жыве за мяжой. Гэта значыць, што ён мае права завезці аўтамабіль для асабістага карыстання, не плацячы мытаў, — у рэжыме часовага ўвозу — і не пакідаць фінансавую гарантыю. Арцём так і зрабіў. Але праз некаторы час супрацоўнікі ДАІ канфіскавалі машыну. Яе забралі на склад часовага захоўвання і цяпер патрабуюць размытніць. Гісторыю мужчыны ў сябе ў інстаграме коратка прывёў Кірыл Акуленка. Выданне Most разабрала гэты кейс.

Фота ілюстрацыйнае

Наколькі можна меркаваць з прадстаўленага дакумента, праз некаторы час пасля ўезду ў Беларусь, у маі 2025 года, Арцём вырашыў вярнуцца ў ЕС. Але зрабіў ён гэта ўжо без часова ўвезенага аўтамабіля, які мужчына пакінуў у бацькоў.

На гродзенскай мытні ў мужчыны ўзялі тлумачэнне аб прычынах такога ўчынку. Яго словы запісаў супрацоўнік ведамства і ўнёс адказы ў фармуляр, які Арцём пасля падпісаў.

Так, беларус растлумачыў, што едзе на працу ў Літву, але ў ліпені мае намер вярнуцца ў ЕАЭС аўтобусам і тады ж забярэ аўтамабіль ды вывезе яго назад у ЕС. Ён таксама паведаміў, што дакументы і ключы ад машыны ён пакінуў у Магілёве ў бацькоў. Арцём пазначыў іх дакладны адрас як адрас знаходжання аўтамабіля.

Сярод пытанняў было і такое: каму перададзены транспартны сродак? У тлумачэнні, падпісаным беларусам, гаворыцца, што «нікому не перададзены». Мужчына, верагодна, не звярнуў увагу на важнасць гэтай дэталі.

Калі супрацоўнікі ДАІ прыехалі па адрасе бацькоў Арцёма, тыя якраз збіраліся выязджаць на тым самым аўтамабілі на еўрапейскіх нумарах. І гэта, па сутнасці, абвергла інфармацыю, што машына нікому не перадавалася. Пасля гэтага аўтамабіль забралі на склад часовага захоўвання, нягледзячы на тое, што тэрміны часовага ўвозу парушаныя не былі. Цяпер ад уладальніка патрабуюць «поўнай размытнёўкі».

Што трэба ўлічваць?

Грамадзянін Беларусі з пашпартам серыі PP у мытных мэтах лічыцца замежнай асобай. Калі ён увозіць аўтамабіль на замежных нумарах у Беларусь у рэжыме часовага ўвозу, то можа перадаваць транспартны сродак без дазволу мытных органаў іншым асобам у двух выпадках: для правядзення тэхнічнага абслугоўвання, рамонту (за выключэннем капітальнага рамонту), захоўвання; іншай замежнай асобе.

Фізічнай асобе — грамадзяніну ЕАЭС аўтамабіль можна перадаваць з дазволу мытных органаў і пры ўмове забеспячэння (фінансавай гарантыі) выплаты мытных пошлін і падаткаў.

Без фінансавага забеспячэння, але з дазволу мытнага органа можна перадаваць аўтамабіль любой асобе для вывазу з краіны ў некаторых выпадках — калі вываз немагчымы дэкларантам па прычыне смерці, цяжкай хваробы або па іншай аб'ектыўнай прычыне.

Каментары1

  • Оксана
    26.06.2025
    😁😁😁🫢👍

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызначыў кіраўніка Кампартыі Сыранкова сенатарам14

У Хабараўску пры дзіўных абставінах знік вахтавік з Мазыра3

У Беларусі паляўнічыя забілі вельмі рэдкага чорнага воўка24

Колькі прыватных школ і садкоў засталося ў Беларусі3

«Страшны трэск і грукат». На світанку Гомель разбудзілі гучныя гукі ў небе3

«Людзі баяцца заказваць». Прадавец з Wildberries страціў больш за $10 тысяч, але не сыходзіць7

Як 29‑гадовы беларус навучыўся шыць па ютубе і стварыў бізнэс на рэчах са смецця2

«Нікуды я ад яе не магу збегчы». Гісторыя сяброўства Марфы Рабковай і Насты Лойкі4

Хірург аспрэчыў галоўныя міфы пра ўкусы і выдаленне кляшчоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць