Свет11

Пуцін вырашыў не ляцець у Бразілію на саміт БРІКС з-за пагрозы арышту

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вырашыў не ўдзельнічаць асабіста ў саміце БРІКС, які адбудзецца ў Бразіліі 6—7 ліпеня. Гэта звязана з тым, што Бразілія, як краіна, якая падпісала Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда (МКС), мае абавязак арыштаваць яго паводле выдадзенага ў Гаазе ордара, паведаміў памочнік прэзідэнта Расіі Юрый Ушакоў.

Уладзімір Пуцін. Фота: AP

Замест Пуціна на саміт паедзе міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў, а сам расійскі лідар возьме ўдзел у сустрэчы ў фармаце відэасувязі.

«Прэзідэнт будзе ўдзельнічаць па відэасувязі ў асноўных мерапрыемствах гэтага саміту. Гэта звязана з пэўнымі складанасцямі ў кантэксце патрабаванняў МКС, вы ведаеце, і менавіта ў гэтым кантэксце бразільскі ўрад не мог заняць выразную пазіцыю, якая дазволіла б нашаму прэзідэнту прыняць удзел у гэтым пасяджэнні», — заявіў Юрый Ушакоў.

Бразільскі прэзідэнт Лула да Сілва раней ужо адмаўляўся гарантаваць Пуціну бяспеку ў выпадку ягонага прыезду на саміт G20 у Рыа-дэ-Жанэйра. Ён заявіў, што рашэнне адносна магчымага арышту ў гэтай краіне прымае суд, а не ўрад.

У 2023 годзе Пуцін ужо адмаўляўся ад паездак на міжнародныя саміты — у ПАР, Індыю і Турцыю — па тых жа прычынах. ПАР ужо папярэдзіла, што не запрашае Пуціна на саміт G20 у 2025 годзе, бо прававая сітуацыя не змянілася і МКС застаецца абавязковым для краіны. У той жа час ён рызыкнуў з'ездзіць у Манголію, якая таксама падпісала Рымскі статут, і мясцовыя ўлады арыштаваць яго не наважыліся.

Каментары1

  • Ха!
    26.06.2025
    Loooooooooser! Complete loser :D

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША55

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Ці праўда, што фронт ва Украіне спыніўся?6

За колькі здаюць кватэры на навагоднія святы ў Мінску і Гродне, куды чакаецца наплыў расіян7

У Лагойскім раёне мужчына напаў на дзевяцікласніцу. Яна аказала яму супраціў4

Украінцы нанеслі ўдар па падраздзяленню «Рубікон» у акупаваным Бярдзянску. Кажуць пра больш за 30 забітых5

У нямецкім Ростаку замест жывой каляднай ёлкі ўпершыню зрабілі яе праекцыю. Гараджане абураныя3

Шасцёра высокіх амерыканскіх чыноўнікаў перабраліся жыць на вайсковыя базы9

«Пахне чабор». Павел Белавус з калегамі запусцілі ў Варшаве продаж крафтавай беларускай камбучы4

Замежныя eSIM цяпер прадаюцца і ў Беларусі1

На Брэстчыне амаль тыдзень шукалі мужчыну, урэшце знайшлі мёртвым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША55

«За жыллё не плачу. Кормяць». Сяргей Ціханоўскі расказаў, на што жыве ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць