Свет

Вялікабрытанія назвала імёны 18-ці пуцінскіх шпіёнаў

Вялікабрытанія апублікавала спіс з 18 супрацоўнікаў расійскай вайсковай разведкі (ГРУ), супраць якіх уведзеныя санкцыі. Яны абвінавачваюцца ў шпіянажы, кібератаках, дыверсіях і арганізацыі злачынстваў як на тэрыторыі Вялікабрытаніі, так і ў іншых краінах Захаду, піша The Moscow Times.

Гэта першы такі крок пры новым міністры замежных спраў Дэвідзе Лэмі і частка ўзмацнення адказу на гібрыдную вайну Расіі, якую, як упэўненыя брытанскія ўлады, прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін вядзе з мэтай пашырэння хаосу ў Еўропе.

Сярод тых, хто трапіў пад санкцыі, 12 афіцэраў з вайсковай часці 26165, вядомай як хакерская група APT 28 / Fancy Bear. Двое з іх — Іван Ермакоў і Аляксей Лукашаў — узламалі тэлефон Юліі Скрыпаль яшчэ да яе атручвання ў 2018 годзе. Яны таксама знаходзяцца ў вышуку ФБР за ўмяшальніцтва ў выбары ў ЗША.

Гэтая ж часць дапамагала ў анлайн-разведцы падчас расійскай атакі на драматычны тэатр у Марыупалі, нягледзячы на надпіс «ДЗЕЦІ» побач з будынкам. У выніку загінулі сотні мірных людзей.

Пад санкцыі трапілі таксама вайсковыя часці 74455 і 29155, якія датычныя да выбухаў на складзе зброі ў Чэхіі і Балгарыі, арганізацыі забойстваў, у тым ліку справы Скрыпалёў, а таксама да набору наймітаў у Афганістане для атак на кааліцыйныя сілы да іх вываду ЗША з гэтай краіны.

Міністр Дэвід Лэмі заявіў, што Расія не павінна сумнявацца — Захад бачыць яе дзеянні і не збіраецца маўчаць. Брытанскія ўлады падкрэсліваюць: гібрыдныя пагрозы Крамля не зламаюць падтрымку Украіны і ўмацавання бяспекі Еўропы.

Акрамя таго, Associated Press апублікавала даныя пра больш чым 70 выпадкаў гібрыдных нападаў з боку Расіі, яе саюзнікаў ці прарасійскіх структур — гэта шпіянаж, падпалы, кібератакі, дыверсіі, выкарыстанне мігрантаў для дэстабілізацыі, прапаганда і нават спробы забойства.

Адзін з інцыдэнтаў — падпал склада ва ўсходнім Лондане, які належаў украінскай кампаніі. Яго арганізаваў брытанец, завербаваны расійскай разведкай. Суд прызнаў вінаватымі ў гэтым злачынстве пяць чалавек.

Каментары

Цяпер чытаюць

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?4

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі нельга проста так пахаваць гадаванца. Што тады рабіць і колькі гэта каштуе13

У часы ШІ каштоўнымі кадрамі робяцца тыя, хто ўмее гуртаваць і сцэментоўваць

Былая палітзняволеная Наста Лойка ўпершыню за 3,5 года ўбачылася са сваім сабакам1

Мінпрыроды збіраецца забараніць у Беларусі вытворчасць пластыкавых кветак10

Выбары ў Балгарыі выйграла прарасійская партыя былога прэзідэнта Радзева5

Сям’ю з дзіцём не пусцілі есці ўнутры кавярні піцу навынас. «Гараж» апраўдваецца, інтэрнэт спрачаецца10

За адмову разблакаваць тэлефон пры ўездзе ў Расію цяпер можна сесці на 15 сутак4

Жанчына схадзіла ў філармонію і абурылася, што ў скрыпачкі на сцэне спаўзла брэтэлька бюстгальтара11

Зяленскі лічыць зачыстку інтэрнэту ў Расіі падрыхтоўкай да ўдару па Балтыі25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?4

Першы беларускі пашпарт з «Пагоняй» атрымаў Лукашэнка, а другі — школьнік Юрый Чарняк. Як склаўся лёс хлопца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць