Грамадства1111

«Як дабівацца праўды?» Пасля смерці школьніцы ў бальніцы Ельска бацькам не даюць ніякай інфармацыі пра расследаванне

Больш за два месяцы прайшло з моманту трагедыі ў Ельску, дзе ў раённай бальніцы памерла 14-гадовая школьніца. СК тады паведамляў аб правядзенні праверкі, але з тых часоў ніякай інфармацыі аб ходзе расследавання не з'явілася, піша «Флагшток».

Памерлая школьніца. Фота: сацсеткі

Як высветлілася, бацькам дзяўчынкі таксама нічога не вядома пра вынікі праверкі. З гэтай нагоды бацька школьніцы выклаў у сацсеткі эмацыйнае відэа, у якім падзяліўся сваім болем.

Таксама мужчына пракаментаваў спробы прызнаць яго шматдзетную сям'ю як тую, якая знаходзіцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

«Два месяцы ў мяне няма дачкі. Я шукаю яе кожны дзень, кожны вечар на вуліцы, на балконе я спрабую выглядаць сваю дачку. Мне бракуе яе, яна была мне вельмі дарагая. Бачачы іншых дзяўчатак, я бачу сваю дачку. Час лекуе? Не. Таму я прашу, паведаміце мне, што адбываецца цяпер», — публічна звярнуўся мужчына.

Ён расказаў на відэа:

«Ніхто нічога не паведамляе. Я ўдакладняў — мне сказалі: мы нічога не ведаем, у Мінску займаюцца. Былі вынікі экспертызы, не былі — я не ведаю. У каго пытацца, каму тэлефанаваць? Ці трэба нейкія скандалы ладзіць, каб нешта даведацца? Як дабівацца праўды?»

Са слоў мужчыны, доктарка, якая прызначала дзіцяці кропельніцу, пасля якой яна раптам страціла прытомнасць і неўзабаве памерла, не была адхіленая ад працы на час праверкі:

«Ніхто не пакараны, нікога не адхілілі. Я нічога не ведаю. Ціша. Глухая ціша».

Каментары11

  • У кожнага свая праўда
    23.07.2025
    Усякае бывае
  • ТріпіТропаТропаТріпі
    23.07.2025
    Электроник, па першае не ніхто - а проста быдла. Чалавечы рэсурс. Скот. Ваша задача плаціць падаткі, не хварэць і працаваць за 1/3 нармальнага заробку. І не задаваць ніякіх пытанняў.
  • Гасударства не эта
    23.07.2025
    А высокапасадовы дыкпікер, які прапаноўвае актывісткам пакравіцельства за сэкс, што, сам сябе накажа? Гэта завецца карупцыя, яна мае багата абліччаў, і межаў ня ведае.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі12

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Усе навіны →
Усе навіны

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі12

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

Журналіст Ігар Карней пра тое, як атрымаў у спадчыну рэпрэсаваныя гены1

У Мінску прайшоў «Жаночы забег»5

«Хаваеш свой жах, бо гэта шкілет са скурай». Святлана Ціханоўская прызналася, ці пазнала Сяргея праз пяць гадоў4

Цікавыя новыя захапленні выбрала сабе Святлана Ціханоўская12

Упершыню ў Беларусі стварылі вялікую металічную пралётную канструкцыю3

Мікалай I забараніў ужываць назвы Літва і Беларусь? Гэта савецкі міф40

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі12

Арыштаваны вядомы неўролаг Руслан Бадамшын. Ён быў на хатняй хіміі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць