У мінскім метро з’явілася новая схема ліній, многім пасажырам не падабаецца дызайн
Як паведамляе тэлеграм-канал «Метро постсоветских стран», новую схему пачалі тэставаць на трэцяй лініі, у цягніку тыпу 81-765.7/766.7 «Мінск-2024». Эксперымент праводзяць у канкрэтным саставе з нумарамі вагонаў 70106-70206-70306-70906. Схема адлюстроўваецца на экранах над дзвярыма, піша Blizko.by.

Фота ілюстрацыйнае
Дызайн новай схемы зрабілі падобным да афіцыйнай схемы, што вісіць на станцыях.
Было:

Стала:

Назвы станцый цяпер размешчаныя пад вуглом — прыкладна так, як на стэндах над пуцямі.

Пакуль што гэта толькі тэставы варыянт, але рэакцыя пасажыраў паказвае, што да фінальнай версіі яшчэ шмат пытанняў.
У каментарыях і на транспартных форумах карыстальнікі актыўна крытыкуюць абноўленую схему. Сярод нараканняў:
- «Гэта выглядае, як нешта з пачатку 2000-х у самым дрэнным выкананні»;
- «Занадта шмат яркага зялёнага колеру, схему пад вуглом цяжка ўспрымаць»;
- «Ранейшы дызайн быў спакайнейшы і прыемнейшы»;
- «Надпісы адначасова па-руску і па-беларуску, але аднаго памеру — глядзіцца неакуратна і перагружана»;
- «Старая схема была дрэнна чытэльная з-за дробнага шрыфту, але выгляда́ла акуратна. Новая ж — цяжка чытаецца з-за перагрузкі інфармацыяй і выглядае быццам зробленая ў MS Paint».
Каментары