Вайна22

Расіяне тры гадзіны білі па Харкаве КАБамі, балістыкай і шахедамі. Здзейснена камбінаваная атака на Дняпро

У Харкаве пацярпелі пяцёра чалавек, сярод іх — трое выратавальнікаў. Таксама акупанты ўдарылі па Зміеве і Запарожскай вобласці, у выніку чаго ёсць загінулыя і параненыя, піша УНІАН.

Фота: тэлеграм Сяргея Лысака

У ноч на 26 ліпеня Харкаў амаль тры гадзіны знаходзіўся пад масіраванай камбінаванай атакай. Пра гэта паведаміў мэр горада Ігар Церахаў.

«Вораг выкарыстаў адразу некалькі тыпаў узбраення — кіраваныя авіябомбы, балістычныя ракеты і дроны-камікадзэ», — удакладніў ён.

Папярэдне зафіксавана 4 удары кіраванымі авіябомбамі, 2 удары балістычнымі ракетамі і каля 15 атак шахедамі.

Пашкоджаны жыллёвыя шматпавярховікі, цывільнае прадпрыемства, дарогі, кантактная сетка. 

«Пацярпелі пяцёра чалавек. Сярод іх — трое выратавальнікаў. Яны атрымалі раненні ўжо пасля першага прылёту — падчас паўторнага ўдару. Вораг цэліць па тых, хто ратуе і ліквідуе наступствы бамбардзіровак. Гэта ў чыстым выглядзе тэрарызм», — падкрэсліў Церахаў.

Як дадаў кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сінягубаў, акупанты таксама ўдарылі па горадзе Зміеў, у выніку чаго раненне атрымаў 50-гадовы мужчына.

«Яго шпіталізавалі. На гэты момант колькасць пацярпелых павялічылася да трох чалавек», — адзначыў кіраўнік АВА.

«У ноч супраць 26 ліпеня расіяне здзейснілі масіраваную камбінаваную атаку на Дняпро і вобласць, двое загінулых, 5 пацярпелых, узніклі пажары, шмат пашкоджанняў», — паведаміў начальнік Днепрапятроўскай АВА Сяргей Лысак.

«Страшная ноч. Масіраваная камбінаваная атака на вобласць. Папярэдне, 7 ракет і 26 БпЛА абаронцы неба збілі. На жаль, ёсць і траплянні».

«Збураны шматпавярховік. Пашкоджаныя прамысловыя прадпрыемствы. Узніклі пажары. У прыватнасці, і на паркоўцы — загарэліся аўто», — дадаў ён.

Каментары2

  • Иначе никак
    26.07.2025
    Так трамп, лапидарно и гениально, разрешил, 50 дней, безнаказанно стирать Украинские города в порошок. После 50 дней, ещё придумает, какую фору подарить путину.
  • Бруклінскае брахло
    26.07.2025
    Лепшы амерыканскі прэзідэнт Трамп, сябра Пуціна.

Цяпер чытаюць

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы26

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы

Усе навіны →
Усе навіны

Пасля сённяшняй залевы затапіла Салігорск ВІДЭА1

Індыйскія НПЗ перасталі набываць расійскую нафту5

Украінскія беспілотнікі ўдарылі па вайсковым заводзе ў Пензе1

Памёр журналіст Віктар Ледзянёў

Латушка: Ёсць падазрэнні, што Мельнікава ўжо не жывая22

Лукашэнка кажа, што прапаноўваў Захаду «перадаць некалькі тысяч» палітвязняў41

Лукашэнка: Беларусі трэба ваенная мабілізацыя, каб утрымаць эканоміку краіны ў складанай міжнароднай абстаноўцы20

Памёр першы хакеіст з Беларусі ў НХЛ1

«Таксіст меў рацыю». Маладыя прадпрымальнікі расказалі, што тармозіць іх невялікія бізнэсы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы26

«Я гатовая стаць міністрам эканомікі Беларусі». Новы твар у Кабінеце Аліса Рыжычэнка — пра карупцыю на карысць Лукашэнак, Зарэцкую і рэформы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць