Кіраўнік Кіеўскага гарадской вайсковай адміністрацыі Цімур Ткачэнка паведамляе, што колькасць ахвяр і пацярпелых па меры разборкі завалаў узрастае.

Фота: Дзяржаўная служба надзвычайных сітуацый Украіны
На гэты момант колькасць загінулых дасягнула 13 чалавек, пацярпелымі лічацца 124.
Сярод загінулых ёсць адно дзіця.
На месцы расійскай атакі ў Святошынскім раёне Кіева яшчэ працягваецца разбор завалаў, і ратавальнікі працягваюць дэблакаваць целы загінулых.
Расія 31 ліпеня нанесла ракетныя ўдары па Кіеве, у выніку якіх былі разбураныя два жылыя дамы. Першы ўдар быў у пачатку ночы, наступны пад раніцу.
Каментары