Культура

Сёння пройдзе традыцыйны фэст «Ракуцёўскае лета»

Сёння, 26 ліпеня, у Ракуцёўшыне пройдзе традыцыйнае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета — 2025».

Дзе чэрпаў сілы і натхненне Максім Багдановіч?! Дзе зразумеў, што ён беларускі паэт?! Адказ на гэтае пытанне ёсць — Ракуцёўшчына, маленечкая вёсачка, непадалёк ад Маладзечна.

Менавіта сюды, на адпачынак, летам 1911 года прыехаў гімназіст з Яраслаўля, а вяртаўся — беларускі пісьменнік, з планамі і марамі пра будучую кнігу. Наробак летніх месяцаў досыць вялікі — цыклы вершаў «Места», «Старая Беларусь», паэмы «У вёсцы» і «Вераніка».

Фэст будзе доўжыцца з 16:00 да 20:00,

Праграма:

  • прывітальная імпрэза каля памятных камянёў, ускладанне кветак;
  • экскурсіі па экспазіцыі музея «Фальварак Ракуцёўшчына»;
  • займальныя майстар-класы, гульні ды забаўкі;
  • канцэрт з удзелам беларускіх літаратараў, музыкаў, спевакоў;
  • квэсты і шмат іншых цікавостак;
  • бяспроігрышная разыгранка з прызамі ад музея.

Праезд:

  • электрычкай Мінск — Маладзечна, Маладзечна — Мінск — да станцыі Уша;
  • маршрутным таксі Мінск-Краснае, Мінск-Маладзечна — да вёскі Краснае (прыпынак каля танка);
  • уласным аўто — да вёскі Ракуцёўшчына (GPS: 54.2541, 27.0925).

Тэлефоны для даведак: + 375 17 355 22 95 (Мінск), + 375 17 679 61 41 (Ракуцёўшчына).

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Усе навіны →
Усе навіны

«Чуем нават, як сусед за сцяной кашляе, і часта жыльцы гадзяць у ліфтах». Як жывецца ў панельках на ўскрайку Каменнай Горкі9

Прыйшоў адказ з МУС наконт месца знаходжання Мікалая Статкевіча12

«Засталося толькі некалькі пунктаў». У Белым доме сказалі, што большасць пунктаў мірнага плана па Украіне ўзгодненыя2

Латушка: Пра месцазнаходжанне Анжалікі Мельнікавай нічога не вядома14

Дар’я Шманай двойчы трапляла ў аварыі ў Маскве на чужым «Мерсэдэсе»28

Прадстаўнікі ЗША і Расіі праводзяць перамовы ў Абу-Дабі 

Сі Цзіньпін сказаў Трампу пра жаданне вяртання Тайваня7

Пазняк пра мірны план Трампа: Гэта не справядліва, але рацыянальна для ЗША100

Амаль 250 украінскіх дронаў атакавалі поўдзень Расіі і анексаваны Крым

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрыманы член камісіі па вяртанні5

Затрыманы член камісіі па вяртанні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць