81-гадовая мінчанка знайшла на вуліцы патроны, паведамляе тэлеграм-канал гарадской міліцыі.

Жанчына расказала, што, калі выкідвала другасную сыравіну, убачыла падазроны цэлафанавы пакет. А пасля таго, як разгарнула яго, выявіла 30 патронаў.
У міліцыі нагадваюць, што ў выпадку добраахвотнай здачы незаконнай зброі і боепрыпасаў, беларусы вызваляюцца ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці. Прынесці наяўны арсенал у міліцыю можна ў любы час, незалежна ад правядзення спецаперацый.
Каментары