Жыхар Брэста, не дачакаўшыся вяртання доўгу ў 150 рублёў, прыйшоў да даўжніка дадому. Канфлікт хутка перарос у бойку і так званы крэдытор паклікаў на падмогу знаёмага, паведамляе СК.

На аўтамабілі мужчыны вывезлі пацярпелага ў лес і з ужываннем гвалту прымусілі ахвяру капаць сабе яму. Акрамя доўгу яны патрабавалі ў даўжніка ўзяць крэдыт на 3 тысячы рублёў.
Пацярпеламу ўдалося збегчы і паведаміць пра здарэнне ў міліцыю. Неўзабаве супрацоўнікі міліцыі затрымалі вымагальнікаў.
Заведзена крымінальная справа.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары