Здарэнні11

Бацькі спрачаліся каму карміць дачку, што прывяло да яе гібелі

Трагедыя здарылася ў Асіповічах у красавіку.

Увечары 20 красавіка брыгада хуткай дапамогі, што прыехала на выклік, канстатавала смерць немаўляці. Вечарам маладая пара распавяла следчым, што яны спрабавалі супакоіць дзіця, якое плакала. Іх дачка ўпала і атрымала смяротныя траўмы. Муж і жонка выказвалі розныя версіі здарэння, а пасля і зусім казалі, што смерць дзяўчынкі наступіла без іх удзелу, паведамляе СК

Падчас папярэдняга расследавання высветлілася, што бацькі выпусцілі дзіця на падлогу днём 17 красавіка. Гэта адбылося па неасцярожнасці падчас кармлення, бо дзяўчынка знаходзілася на штучным кармленні.

Маці ўзяла дачку з дзіцячай калыскі і села на канапу, каб пакарміць яе сумессю з бутэлечкі. У гэты час побач знаходзіўся яе муж, які таксама хацеў пакарміць. Падчас спрэчкі яны пачалі цягнуць дзіця ў розныя бакі і адначасова выпусцілі з рук.

Дзяўчынка скацілася па краі канапы і ўпала на падлогу. Нягледзячы на падзенне, бацькі не звярнуліся па медыцынскую дапамогу.

20 красавіка да мужчыны зайшоў дзядзька з малалетняй дачкой, якія жылі па суседстве. Яны распівалі спіртное на вуліцы. Пры гэтым бацькі па чарзе заходзілі ў дом, каб прыгледзець за спячым у калысцы дзіцем. Калі чарговы раз бацька зайшоў у пакой, дзе знаходзілася дзяўчынка, ён выявіў, што немаўля не падае прыкмет жыцця. Разам з жонкай яны спрабавалі прывесці дзіця ў пачуцце, выносячы яго на свежае паветра і робячы штучнае дыханне. Аднак іх дачка не дыхала.

Паводле заключэнняў стацыянарных псіхолага-псіхіятрычных экспертыз, маладыя бацькі прызнаныя адэкватнымі і здольнымі ўсведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў. Сваякі характарызуюць мужчыну як спакойнага чалавека, а яго жонку — як валявую і схільную да дамінавання. Суседзі адзначаюць, што маладыя бацькі перыядычна ўжывалі спіртное.

Дзеянні пары кваліфікаваны па ч. 1 арт. 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса. Раней яны не прыцягваліся да крымінальнай адказнасці.

Судом Асіповіцкага раёна кожнаму з маладых бацькоў прызначана пакаранне ў выглядзе двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстановы адкрытага тыпу (хімія). Прысуд у законную сілу не ўступіў.

Каментары1

  • политзек
    31.07.2025
    химию, алкоголикам-убийцам.
    а тысячи людей сидят от 2 до 10 за несколько правдивых слов в интернете.
    это и есть ФАШИЗМ.

Цяпер чытаюць

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская ўразіла Мелказёрава адказам на пытанне, калі апошні раз была шчаслівая7

Хто б яшчэ з паказной радасцю пагадзіўся з прыніжальным выпраўленнем? Толькі Лукашэнка15

«Знайсці нумар у гатэлі можна і за 8 рублёў». Беларус адправіўся ў суперэканомнае падарожжа па краіне2

У Барселоне бацькі пакінулі 10-гадовае дзіця ў аэрапорце, каб не прапалі квіткі і адпачынак15

Трамп заявіў пра гатоўнасць ЗША да ядзернага канфлікту з Расіяй10

Святлана Ціханоўская расказала пра хваробу сына і яго цікавасць да геапалітыкі13

Украінскі салдат уратаваўся з акружэння на электраровары, які яму скінулі з дрона1

З кастрычніка пачнуць дзейнічаць новыя правілы ўезду ў ЕС. Што зменіцца для беларусаў

«На плячах маечка Mark Formelle». Гурт Leibonik выпусціў новы альбом6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?3

Прамова гэтага мінскага выпускніка на лінейцы ў 2020-м узарвала інтэрнэт. Што з хлопцам цяпер?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць