Грамадства22

У МТС расказалі, дзе ў Беларусі жывуць жаўранкі, а дзе — совы

Аперaтар сувязі МТС прааналізаваў трэнды начнога спажывання трафіку і распавёў, дзе ў Беларусі засынaюць пазней за ўсё і дзе прачынаюцца раней за ўсіх.

Увечары пазней за іншых адкладаюць у бок смартфоны і кладуцца спаць карыстальнікі ў Драгічынскім, Старадарожскім і Чэрыкаўскім раёнах.

А вось у ранішнія гадзіны карціна змяняецца: першымі бяруць у рукі гаджэты і пачынаюць актыўна спампоўваць мегабайты ў Жабінкаўскім, Лідскім і Мсціслаўскім раёнах.

Увогуле, менш за ўсіх спяць жыхары Жабінкаўскага раёна.

Як распавялі ў МТС, у будныя дні беларусы імкнуцца класціся спаць раней — каля 23:00, тады як у выходныя сярэдні час адыходу да сну зрушваецца бліжэй да 02:00.

Mts.by

Прачынаюцца ж жыхары краіны незалежна ад дня тыдня ў адзін і той жа час — прыкладна а 06:00.

Каментары2

  • .
    30.07.2025
    Добры прыклад ненагляднай і бессэнсоўнай статыстыцы.
    Проста назвы раёнаў - не наглядныя. Не кожны будзе спрабаваць у галаве лакалізаваць дакладныя месцы ў Беларусі. Калі б была мапа, яе можна было б успрыняць за секунду. І, мабыць, зрабіць нейкія версіі пра прычыны з'явы.
    Няма і нейкіх лічбаў - наколькі гэты эфект жаваранкаў-соў выражаны, наколькі вялікая розніца ў звычках людзей.
    І бессэнсоўная, бо няма ніякіх версій, хаця б карэляцый (напрыклад, з адукацыяй людзей, рэлігіяй, дамінуючай прамысловасцю ў раёне і г.д.).
  • Ёсік
    30.07.2025
    [Рэд. — Дзякуй, перадалі рэдактару]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам працуе аптовая крама, дзе крупы каштуюць 1—3 рублі, а алей — ад 3,51

У Расіі паставіліся да амерыканскага папярэджання пра магчымы тэракт у Маскве сур'ёзна3

УСУ ўдарылі па вытворцы ракетнага паліва ў Растоўскай вобласці1

«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск18

Шмат гадоў футбольную «Іслач» на матчах падтрымліваў «люты баяніст». Куды ён дзеўся цяпер?2

«Мы вярнуліся з пекла». Людзі з Алешак прыбылі ва Украіну і дзеляцца эмоцыямі3

У Мінску пара ў прымерачных кабінках мяняла старыя адзенне і абутак на новыя

«Вы васал Масквы». Беларусь перастаюць бачыць асобна ад Расіі58

Пасольства ЗША ў Маскве папярэдзіла пра пагрозу тэракта ў адным з расійскіх музеяў. Так было і перад «Крокусам»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць