ДТЗ адбылося сёння раніцай, 30 ліпеня, у 5:10 а 505-м км аўтадарогі М-1 «Брэст — Мінск — мяжа Расіі» паблізу вёскі Старая Будоўка.

42-гадовы кіроўца Chery Tiggo здзейсніў наезд на прыпаркаваны на абочыне аўтамабіль Citroen, за рулём якога знаходзілася 50-гадовая жанчына, паведамляе «Міліцыя Віцебшчыны».
У выніку аварыі 25-гадовы пасажыр Citroen загінуў на месцы здарэння.

Кіроўца Citroen і пасажыры гэтага аўтамабіля ва ўзросце 18, 21 і 22 гадоў атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі шпіталізаваныя.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Каментары