Гісторыя11

У Беларусі знайшлі касцяныя каралі ўзростам 5 тысяч гадоў

Сапраўднае беларускае балота — найлепшае месца для пошукаў гістарычных артэфактаў па цэлым шэрагу прычын. Як навукоўцам удаецца зрабіць адкрыцці ў звычайным на першы погляд торфе, разбіралася расійскае выданне Sputnik.

Фота з асабістага архіва Максіма Чарняўскага

Археалагічныя помнікі на самай поўначы Беларусі не першы год дораць дзіўныя знаходкі даследчыкам. Увесь сакрэт — у тым, што артэфакты знаходзяцца ў торфе, дзе дрэва і косткі без доступу паветра захоўваюцца тысячагоддзямі.

У папярэднія гады беларускім навукоўцам трапляліся тут такія дзіўныя вырабы з косці, як лыжка або флейта. У мінулым годзе археолагі нават знайшлі драўляны коўш, які мала чым адрозніваецца ад сучаснага.

Самае цікавае, што ўсе яны з'яўляюцца аднагодкамі егіпецкіх пірамід. Пакуль у Старажытным Егіпце непасільнай працай узводзілі цуды свету, на беларускіх азёрах людзі спакойна гралі на флейце і, вядома, былі занятыя нейкай, не менш важнай справай.

Меліярацыя на службе археалогіі

«Сёлета мы праводзілі падводныя раскопкі на помніку Крывіна-3 — гэта стаянка ранняга этапу паўночнабеларускай культуры (сярэдзіна і другая палова III тысячагоддзя да нашай эры). Яна была заснаваная падчас найбольшага падзення ўзроўню вады ў старажытным возеры на гэтым месцы», — расказаў загадчык аддзела археалогіі першабытнага грамадства Інстытута гісторыі Максім Чарняўскі.

Такім чынам, паселішча знаходзіцца ў самым глыбокім культурным пласце ў параўнанні з усімі астатнімі помнікамі, якія вядомыя ў гэтым рэгіёне.

Знайсці помнік удалося дзякуючы не самай прыемнай выпадковасці. У 1930-я гады проста над археалагічным помнікам праводзіліся работы па выроўніванні рэчышча рэчкі Крывінкі падчас меліярацыі. Пазней тут заняліся здабычай торфу.

«У 1978 годзе гэтую стаянку знайшоў Эдвард Зайкоўскі. Яна даследавалася наземным шляхам. Тады даследчыкам здалося, што яны знайшлі культурны пласт. Толькі цяпер мы зразумелі, што ўсе знаходкі былі зробленыя ў тым пласце торфу, які паднялі са дна канала і размазалі па беразе», — удакладніў Максім Чарняўскі.

Касцяныя каралі

Цяпер беларускія археолагі дакладна ведаюць, што сапраўдны культурны пласт знаходзіцца значна глыбей у канале і размяшчаецца нават ніжэй за ўзровень грунтавых вод.

Пачатак падводных раскопак. Фота з асабістага архіва Максіма Чарняўскага

«Абводненасць круглы год і метр торфу зверху даюць ідэальную, калі не шыкоўную захаванасць рэчаў з арганікі, то-бок дрэва і костак (а яшчэ бурштыну, кары і нават вяровак)», — адзначыў археолаг.

Знаходкі, зробленыя пад вадой на тарфяніку. Фота з асабістага архіва Максіма Чарняўскага

Пасля чаго ён дадаў, што на гэтым археалагічным помніку ўпершыню ўдалося знайсці камплект касцяных караляў, таму што ўсе іх часткі знойдзеныя ў адным месцы.

«Гэта амаль трохкутныя падвескі адных караляў, зробленыя з трубчастых костак. У іх уверсе ёсць адтуліны, куды прадзявалі нітку. Пры гэтым яны вельмі заношаныя (значыць, уладальнік ўпрыгожанні насіў іх працяглы час). У нас ёсць чатыры цэлыя і дзве абламаныя падвескі. Таксама ёсць падвеска з клыка куніцы», — звярнуў увагу Максім Чарняўскі.

Выраб з косці. Фота з асабістага архіва Максіма Чарняўскага

Максім Чарняўскі ўдакладніў, што там жа быў знойдзены яшчэ адзін касцяны выраб, падобны па форме на шайбу, але пакуль не атрымліваецца ідэнтыфікаваць яго прызначэнне. Тут беларускія навукоўцы чакаюць дапамогі ад расійскіх антраполагаў, якія займаюцца трасалогіяй.

Трасалогія ў дапамогу

Дарэчы, менавіта Максім Чарняўскі разам са сваёй расійскай калегай Ганнай Малюцінай змог даказаць, што на беларускай тэрыторыі ўмелі апрацоўваць воўну яшчэ пяць тысяч гадоў таму.

Беларускі гісторык звярнуў асаблівую ўвагу, што аналагічныя знаходкі ёсць на Усвятчыне, што на паўночным захадзе Расіі, але такой канцэнтрацыі і захаванасці знаходак няма, хоць гэта арэал распаўсюджвання ідэнтычнай археалагічнай культуры.

«Пакуль незразумела, з костак якіх менавіта жывёл зробленыя падвескі, але гэта адназначна буйныя жывёлы (дакладна не заяц і не барсук) — гэта хтосьці буйнейшы. Магчыма, гэта воўк ці яшчэ больш буйная капытная жывёліна», — лічыць археолаг.

Каментары1

  • Жвір
    31.07.2025
    во гэта во й былі сапраўдныя гаспадары, першаліцьвіны, нашыя прашчуры, Урбан меў рацыю...

    А нейдзе там і першая Пагоня ў торфе ляжыць, трэба шукаць.

Цяпер чытаюць

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка5

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Усе навіны →
Усе навіны

Іван Краўцоў расказаў, дзе цяпер працуе10

Пра што Святлана Ціханоўская гаварыла ў Нью-Ёрку з Білам Клінтанам4

Беларусы з немаўлём згубілі пашпарты па дарозе ў Стамбул

«Потым будзем успамінаць Прыгожына як героя». Хакеры апублікавалі меркаваную перапіску Бабіча і Пяскова4

У Беларусі выпусцілі марожанае са смакам халадніка8

Музыка Алесь Чумакоў расказаў, як яго спрабаваў завербаваць ветлівы беларускамоўны хлопец з КДБ26

19 вайскоўцаў з Казахстана забрала хваляй падчас вучэнняў у Каспійскім моры7

Бацьку расійскага хакеіста НХЛ задзёр мядзведзь16

Памерла Ірэна Барадзюля

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка5

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць