Караль Наўроцкі быў афіцыйна прыведзены да прысягі як прэзідэнт Польшчы. Цырымонія прайшла падчас пасяджэння Нацыянальнага сходу. Пасля слоў прысягі Наўроцкі афіцыйна ўступіў на пасаду кіраўніка дзяржавы, паведамляе Польскае радыё.

Наўроцкі перамог у другім туры прэзідэнцкіх выбараў, што адбыліся 1 чэрвеня 2025 года, набраўшы 50,89% галасоў. Ён балатаваўся як незалежны кандыдат пры падтрымцы партыі «Права і справядлівасць». Ягоным сапернікам быў мэр Варшавы і кандыдат ад «Грамадзянскай кааліцыі» Рафал Тшаскоўскі, за якога прагаласавалі 49,11% выбарцаў.
Адразу пасля пасяджэння Нацыянальнага сходу новы прэзідэнт разам з жонкай Мартаю Наўроцкай правёў першую афіцыйную сустрэчу з прэзідыумамі Сейма і Сената.
Апоўдні ў базыліцы святога Яна Хрысціцеля праходзіць урачыстая імша за Айчыну і кіраўніка дзяржавы. А 14:00 у Каралеўскім замку пройдзе цырымонія інвестытуры — уручэнне прэзідэнту Польшчы знакаў Вялікага магістра Ордэна Белага Арла і Ордэна Аднаўлення Польшчы.
Цяпер чытаюць
Хрыста Грозеў: ад рамантыка-радыёаматара да чалавека, які выкрыў самыя змрочныя таямніцы ГРУ і ФСБ. Як яго вербавала спецслужба Люксембурга і як ён вымушаны хавацца цяпер

Каментары