Здарэнні22

Мінчук папрасіў барысту абмяняць 250 рублёў — і пайшоў з прыбыткам. Фокус трапіў на відэа

Супрацоўніца мінскай кавярні пералічвала выручку, знайшла недахоп і звярнулася ў міліцыю. Аказалася, наведвальнік звёў 110 рублёў хітрым спосабам, піша Onliner.by.

Выяснілася, што 48-гадовы мінчук зайшоў у кавярню і папрасіў барысту абмяняць дробныя купюры на буйныя. З сабой у мужчыны было 250 рублёў пяцірублёвымі банкнотамі.

Дзяўчына пералічыла і сказала, што не хапае 10 рублёў. Тады наведвальнік зноў узяў стос купюр, пачаў пералічваць сам і незаўважна схаваў частку купюр у кішэню. З другой кішэні ён дастаў 10 рублёў і аддаў дзяўчыне.

Прадавец была ўпэўненая, што мужчына цяпер перадаў ёй 250 рублёў, і не пералічвала іх, а аддала яму гэтую суму буйнымі купюрамі. Такім спосабам мужчына атрымаў 110 рублёў.

Затрыманы прызнаўся, што спецыяльна адцягваў увагу дзяўчыны размовай. Цяпер правяраецца ягоная датычнасць да аналагічных выпадкаў.

Заведзена крымінальная справа па факце махлярства. Раней фігурант ужо прыцягваўся да адказнасці за махлярскія дзеянні.

Каментары2

  • Ho. hey ho
    31.07.2025
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]
  • Намасце
    31.07.2025
    Фокус стары, яму 100 год :) Пра такія банальныя "хітрыкі" трэба распавядаць ўсім, хто працуе з гатоўкай. На самым першым ўроку ці занятку!

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі2

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Трое дзяцей і адзін дарослы загінулі ў выніку стральбы ў пачатковай школе ў ЗША

Знайшлі першую зялёную зорку. Раней лічылася, што такіх не бывае2

З камісіі па вяртанні афіцыйна выключылі свайго арыштаванага сябра1

Як часта трэба займацца сэксам, каб хутчэй зацяжарыць? Навукоўцы назвалі аптымальную частату5

У Расіі затрымалі беларуса, які стварыў карту «Халва». Ён нібыта прысвоіў 100 мільёнаў даляраў2

«Ёй званілі па 35 разоў на дзень». 51‑гадовая мінчанка аддала махлярам усе ашчаджэнні і неўзабаве памерла3

У Глускім раёне жанчына стварыла музей пад адкрытым небам ФОТЫ1

Кіраўнік МЗС Францыі: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі Украіна атрымлівае ад еўрапейцаў4

Фільм беларуса трапіў у шорт-ліст «Еўраоскара»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі2

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць