Грамадства3030

Прыпынілі паўнамоцтвы намесніка кіраўніка БАЖ Барыса Гарэцкага. Яго падазраюць у харасменце

Праўленне Беларускай асацыяцыі журналістаў на сваім пасяджэнні 14 жніўня разгледзела сітуацыю вакол магчымых фактаў харасменту з боку намесніка старшыні БАЖ Барыса Гарэцкага. Паведамляецца, што з інфармацыяй пра такія абвінавачанні да праўлення звярнуўся сам Гарэцкі.

Барыс Гарэцкі 2 мая 2025 года ў Вільні. Фота: БАЖ

Улічваючы сур’ёзнасць абвінавачанняў, праўленне БАЖ вырашыла распачаць разбіральніцтва.

На яго час выкананне Барысам Гарэцкім прадстаўнічых і кіруючых функцый у БАЖ прыпыняецца.

Разбіральніцтва будзе ўключаць збор інфармацыі, яе ацэнку і прыняцце праўленнем выніковага рашэння. 

Збор інфармацыі будзе рабіцца да 1 кастрычніка 2025 года ад магчымых пацярпелых ад дзеянняў Барыса Гарэцкага.

Патрэба ў разбіральніцтве ўзнікла пасля таго, як 10 жніўня Барыс Гарэцкі апублікаваў у фэйсбуку пост, у якім прызнаўся, што яго нельга лічыць «маральным ідэалам» і што некаторыя яго словы могуць разглядацца як дамаганні.

Адначасова ён падкрэсліў, што ніколі не намякаў на аддзячванне за сваю працу па падтрымцы СМІ і журналістаў і не ўдзельнічаў у сумнеўных адносінах, у тым ліку не дасылаў нікому інтымныя фатаграфіі.

У каментары выданню «Люстэрка» Барыс Гарэцкі заявіў, што пытанне трэба вырашаць сістэмна: распачаць расследаванне, стварыць працэдуры і распрацаваць палітыку арганізацыі для такіх выпадкаў.

У той жа час кіраўнік БАЖ Андрэй Бастунец расказаў, што ў асацыяцыі вырашылі абмеркаваць сітуацыю. На найбліжэйшым сходзе праўлення Гарэцкі прадставіць сваю версію, а арганізацыя пазней, калі будзе неабходна, падзеліцца інфармацыяй. Паводле слоў Бастунца, акалічнасці справы і прычыны публікацыі паста Гарэцкага тады былі невядомыя — магчыма, гэта была эмацыйная рэакцыя.

Каментары30

  • Хлопцы, трэба і
    14.08.2025
    нам заяўляць пра дамаганні з боку жанчым, калі нам штосці не падабаецца з іх слоў — как было сапраўднае раўнапраўе.
  • Цікаўны
    14.08.2025
    А дзікпік у яго есьць?
  • .
    14.08.2025
    Няўжо дарослы чалавек сам не разумее розніцу паміж увагай камфортнай і ўвагай некамфортнай, яшчэ і ва ўмовах залежнасці (харасмент)?

    У таго, хто тут піша ад імя "Пытанне", усе пытанні ў выглядзе дамаганняў-прэтэнзій. І нічога не даходзіць. З такім пацанскім апломбам "Нешта я не зразумеў" лепш не камунікаваць увогуле з людзьмі, не толькі з жанчынамі.

Цяпер чытаюць

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Усе навіны →
Усе навіны

Выступ Саладухі раптоўна адмянілі за суткі да канцэрта22

Латвія заявіла, што не будзе гуляць у хакей супраць Беларусі і Расіі. І яна такая не адна23

Сына Крышціяну Раналду ўпершыню запрасілі ў юнацкую зборную Партугаліі

На беразе Камсамольскага возера нарэшце завяршаюць 15‑гадовы даўгабуд. Ужо ідзе запіс на закрыты старт продажаў

У Еўропе моцна не ўрадзілі труфелі. Цэны на іх выраслі на траціну2

У Даніі хочуць забараніць развядзенне турбакурэй. Яны набіраюць два кілаграмы ўсяго за 33 дні2

У Польшчы злавілі беларуса-педафіла, які паўгода хаваўся пасля суда4

Былы слесар вайсковай часці ў Плешчаніцах ішоў на рэкорд па колькасці судзімасцяў — але знік у першым жа мясным штурме5

«Знайшоў перапіску ў тэлефоне цешчы». Што вядома пра падазраванага ў двайным забойстве ў Брэсце4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром48

Партыя Трампа перажывае сапраўдны разгром

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць