Усяго патроху55

Пад Магілёвам заўважылі павука пагрозліва-яркага віду. Ці варта ад яго хавацца?

Укус госця, які прыбыў у Беларусь з цёплых краін, можа быць балючым. 

Аргіёпа Бруніха, выяўленая пад Магілёвам. Фота: інстаграм vidosy_mogilev

Пад Магілёвам жыхары заўважылі незвычайнага для Беларусі павука — самку асы-павука, або аргіёпы Бруніха (Argiope bruennichi). Яе лёгка пазнаць па яркіх чорна-жоўтых палосах на брушку.

На відэа, апублікаваным мясцовым каналам, бачна, як яна ахоўвае кокан з будучым патомствам. Для Беларусі сустрэча з гэтым відам рэдкая, хаця ў апошнія гады яго ўсё часцей заўважаюць у розных рэгіёнах краіны.

Як выглядае і дзе жыве

Самкі аргіёпы даволі буйныя: даўжыня іх цела дасягае 15—25 мм. Яны заўсёды знаходзяцца ў цэнтры свайго павуціння, размяшчаючыся галавой уніз. Гэта адрознівае іх ад звыклых беларускіх крыжавікоў, якія часта хаваюцца ўбаку.

Самцы ў некалькі разоў меншыя і сціплей афарбаваныя — шэра-бурыя, таму амаль незаўважныя. Іх жыццё нялёгкае: дарослыя самцы перастаюць будаваць акуратныя сеткі, а замест гэтага адразу накіроўваюцца на пошукі самкі. Калі каля яе збіраецца некалькі прэтэндэнтаў, узнікаюць канфлікты. Дадайце сюды рызыку быць з’едзеным самкай — і стане зразумела, чаму выжываюць далёка не ўсе.

Самец аргіёпы Бруніха. Фота: Wikimedia Commons

Ці небяспечны яго ўкус

Нягледзячы на грозны выгляд аргіёпы, яе ўкус адносна бяспечны для чалавека. Ён падобны да таго, як калі б уджаліла пчала ці аса: выклікае кароткатэрміновы боль і пякоту. Аднак алергікам варта быць асцярожнымі — у іх яд можа справакаваць больш сур’ёзную рэакцыю.

Гасцей з поўдня становіцца больш

Спачатку аргіёпу Бруніха можна было сустрэць пераважна ў зоне стэпаў і пустынь, ад Міжземнамор’я да Японіі, у тым ліку ў Кітаі і паўночнай Індыі. Але з канца ХХ стагоддзя гэты від пачаў актыўна распаўсюджвацца на поўнач: яго знаходзілі ў Польшчы, Германіі, Расіі, краінах Балтыі і нават у Скандынавіі. У Беларусі ж ён, відаць, упершыню быў адзначаны ў Белавежскай пушчы толькі ў 2001 годзе.

Самка аргіёпы Бруніха. Фота: Wikimedia Commons

Навукоўцы лічаць, што рух на поўнач звязаны не толькі з глабальным пацяпленнем. Генетычныя даследаванні паказалі, што ў папуляцыях адбывалася змешванне еўрапейскіх і азіяцкіх ліній гэтых павукоў. Гэта прывяло да ўзбагачэння генетычнага матэрыялу, павышэння ўстойлівасці і адаптацыі да больш суровых умоў. Такім чынам, аргіёпа змагла пашырыць свой арэал значна далей за традыцыйныя паўднёвыя межы.

Пакуль рэдкая ў нас аргіёпа Бруніха не ўваходзіць у Чырвоныя кнігі Беларусі, Украіны ці Расіі. У Еўропе яна таксама не ахоўваецца.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары5

  • Мда..
    27.08.2025
    Вот если б вы каракурта нашли, а аргиопы давным-давно живут по всем сухим лугам,а вы сенсацию из этого делаете. И тарантулы,и ксилокопы,и богомолы—все это давно уже часть нашей энтомофауны.Внимательнее надо относиться к нашей же ,беларуской природе,а то при таком отношении —уверяю вас,»сенсации» будут,как пирожки.
  • жэстачайшая смародзіна
    27.08.2025
    пагрозліва-яркага віду. ---- ВЫГЛЯДУ

    вид I 1) (внешний облик) , выгляд , -ду
    здоровый вид — здаровы выгляд
    шарообразный вид — шарападобны выгляд
    с учёным видом — з вучоным выглядам
    на вид ему лет двадцать — на выгляд яму гадоў дваццаць
    принять независимый вид — прыняць незалежны выгляд
  • памяркоўны грыб
    27.08.2025
    жэстачайшая смародзіна,
    від¹, -у, М аб відзе, на віду́, м.
    2. Тое, што і выгляд (у 1 знач.).
    Спалоханы в. твару.
    Стрэльба страціла ўжо былы колер і в.

Цяпер чытаюць

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі перасталі прадаваць зімовае дызельнае паліва «Арктыка». І зрабілі гэта свядома2

Невялічкі эцюд Мікеланджэла прадалі за 27,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд1

«Бро, не купляй сабе бульбяны мяшок — ідзі ў залу»: беларускі вядучы ТНТ раскрытыкаваў мужчынскія касцюмы оверсайз13

Беларуска Марына Зуева заняла на Алімпіядзе 15‑е месца2

«Чароўны трусік» Юрый Дземідовіч узначаліў расійскі правінцыйны оперны тэатр13

Ціханоўская прызналася, што мала чым можа памагчы беларусам у Грузіі9

Адключэнне ад Starlink запаволіла тэмпы расійскага наступлення. Але ці надоўга?6

На Магілёўшчыне будуць вырабляць чырвоную ікру, але не для таго, каб яе есці5

Заходнія спецслужбы сумняюцца, што за замахам на генерала Аляксеева стаіць Украіна4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай29

Азараў моцна пакрыўдзіўся на словы «псеўдалідаркі Ціханоўскай», што яго План Перамога быў памылкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць