Грамадства88

У верасні ў Польшчы пройдзе Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі

26—28 верасня 2025 года пройдзе II Кангрэс па палітзняволеных у Беларусі. Яго мэта каардынацыі намаганняў па падтрымцы палітзняволеных і іх сем’яў, паведамляе Офіс Святланы Ціханоўскай. 

Гэты Кангрэс — двухдзённая сустрэча арганізацый, ініцыятыў, праваабаронцаў, актывістаў і сем’яў палітзняволеных.

Першы дзень, 26 верасня ў Варшаве, будзе прысвечаны агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, новым тэндэнцыям палітычных рэпрэсій і працы па вызваленні і падтрымцы палітзняволеных.

Другі дзень, 28 верасня ў Познані, стане пляцоўкай для сустрэч і дыскусій: кірмаш ініцыятыў, прэзентацыі профільных арганізацый і фармат дыскусій FishBowl, дзе ўдзельнікі абмяркуюць ідэі для вырашэння праблем. Праграма Кангрэса будзе апублікаваная бліжэй да мерапрыемства.

Далучыцца да мерапрыемства можна праз рэгістрацыю на Кангрэс, падачу заяўкі на ўдзел у кірмашы ці прэзентацыі, а таксама праз акрэдытацыю для медыя.

Мерапрыемства арганізавана Офісам дэмакратычных сіл Беларусі ў Чэхіі ў супрацоўніцтве з Офісам Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаным пераходным Кабінетам і партнёрскімі арганізацыямі пры падтрымцы фонду Rosa Luxemburg Stiftung.

Паводле праваабаронцаў, на сённяшні дзень у Беларусі афіцыйна прызнаныя палітзняволенымі 1335 чалавек.

Каментары8

  • Рэжым здольны на розныя подласці
    27.08.2025
    Лукашэнка подлы чалавек. Возьме і выпусціць да гэтай даты ўсіх 1300 палітвязняў. Пакладзе свінню дэмсілам.
    А памяшканне ўжо знята і аплачана. І што рабіць?
  • Сыходзь!
    27.08.2025
    Хопіць марнаваць грошы на гэтую лухту! Аддайце іх палітвязням!
  • Фейспалм
    27.08.2025
    "кірмаш ініцыятыў, прэзентацыі профільных арганізацый і фармат дыскусій FishBowl"

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць