Здарэнні11

Стары тэлевізар ледзь не спаліў дом у Валожынскім раёне

У вёсцы Новы Двор Валожынскага раёна вечарам 26 жніўня гарэў жылы дом. Уладальнікі патушылі яго да прыезду выратавальнікаў.

Віноўнікам пажару стаў тэлевізар, які згарэў сам, расказала Kraj.by інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Валожынскага РАЧС Наталля Станкевіч&

Паводле асноўнай версіі, з-за кароткага замыкання загарэўся тэлевізар, які на момант узнікнення пажару быў уключаны ў сетку.

Паводле слоў Наталлі Станкевіч, у выніку здарэння тэлевізар знішчаны агнём. Акрамя гэтага, пашкоджана сцяна на плошчы двух квадратных метраў, закураныя столь, сцены і маёмасць на ўсёй плошчы пакоя.

— Любы электрапрыбор трэба выкарыстоўваць у адпаведнасці з інструкцыяй па эксплуатацыі. Уключайце толькі спраўныя электрапрыборы, сачыце, каб яны не пераграваліся. Не дапускайце перагрузкі электрасеткі. Не пакідайце без нагляду ўключаныя электрапрыборы, зарадныя прылады для мабільных тэлефонаў і іншыя гаджэты, дэвайсы.

Калі электрапрыбор усё ж загарэўся, хутка выключыце яго з разеткі і накрыйце шчыльнай цяжкай тканінай, каб спыніць доступ кіслароду. Калі гарэнне не спыняецца і вы не можаце справіцца з ім — тэрмінова выклікайце выратавальнікаў па тэлефонах 101 або 112. Паклапаціцеся пры гэтым пра ўласную бяспеку і папярэдзьце суседзяў. А лепш за ўсё загадзя ўстанавіце дома аўтаномны пажарны апавяшчальнік, — сказала Наталля Станкевіч.

Каментары1

  • Тилявизярь Витязь -наш флагман
    27.08.2025
    супер телик

Цяпер чытаюць

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання37

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання

Усе навіны →
Усе навіны

Перад прыездам Уіткафа Пуціну далажылі пра захоп Пакроўска і Ваўчанска. Пацвярджэнняў гэтаму няма6

Стрым таксіста Аляксея Хлястова глядзелі больш за 20 тысяч чалавек4

Ціханоўская: Для нас важна, каб мір быў на ўмовах Украіны17

«Без Білета» дадуць першы канцэрт за 4 гады. У Маскве9

Эйсмант заявіла, што Літва «страляе сабе паміж ног»14

Фон дэр Ляен анансавала новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі за гібрыдныя атакі11

«Навіна стала шокавай і нечаканай». Мінскі Vizor працягвае масава скарачаць супрацоўнікаў6

У Мінску мужчына прагуляў працу 392 разы за паўтара года1

Сяргей Ціханоўскі: Які паскуднік вам сказаў, што я збіраюся з'ехаць на год у ЗША?32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання37

Ці хочуць беларусы саюза з Расіяй? Вынікі новага апытання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць