Здарэнні11

Жыхарка Валожына стала ахвярай варажбіткі-манюкі

У вёсцы Гарані Мінскага раёна на АЗС зайшла жанчына, якая пасля пакупкі прадуктаў упэўніла прадавачку ў тым, што яна відушчая, паведамляе СК.

Незнаёмка прамовіла: «Пра дзіця хачу табе сказаць, баліць бок у яго». Прадавачка паслухалася, бо старэйшая дачка ў яе сапраўды часта хварэла.

Жанчыны абмяняліся кантактамі, і варажбітка ўжо вечарам прыехала ў Валожын дадому да той жанчыны. Варажбітка запаліла свечку, прачытала спецыяльныя малітвы, абыходзячы ўсе пакоі дома па чарзе. Так яна нібыта высветліла, што на дзяўчынцы ляжыць нібы праклён, каб зняць які патрэбны «магічны» абрад.

Зламысніца запатрабавала сабраць усё золата, што ёсць у доме, для таямнічага ачышчэння. Яшчэ для заклінання яна папрасіла яйкі, ваду, сурвэтку, сподак і нават электрабрытву мужа.

Нешта яна выкарыстала ў абрадзе, а з каштоўнымі рэчамі, а таксама 100 рублямі і 50 еўра з 5 рублямі «для царквы» сышла, паабяцаўшы вярнуць усё праз двое сутак.

Праз два дні жыхарка Валожына зноў патэлефанавала «знахарцы», але тая сказала, што абрад не завершаны і трэба заплаціць яшчэ 1000 рублёў. Тут жанчына зразумела, што звязалася з махляркай, і патэлефанавала ў міліцыю.

Праваахоўнікі ўстанавілі, што «відушчая» аказалася рэцыдывісткай з багатай крымінальнай мінуўшчынай, якая толькі нядаўна выйшла з турмы, дзе адбывала тэрмін за махлярства ў асабліва буйным памеры.

У дачыненні да затрыманай зноў завялі крымінальную справу аб махлярстве (ч.3 арт.209 Крымінальнага кодэкса Беларусі). Ідзе следства. Усю выкрадзеную маёмасць удалося вярнуць уладальніцы.

Каментары1

  • Спадар
    22.09.2025
    лукашэнка вельмі добра ведае з якога племя "варажбітка"..;))

Цяпер чытаюць

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай35

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Усе навіны →
Усе навіны

Канал МЗС Беларусі абвінаваціў Польшчу ў шантажы Кітая па ўказцы Вашынгтона22

На «Дажынках» у Ваўкавыску Уладзімір Каранік пуляў капустай у баскетбольнае кольца ВІДЭА12

На вызваленых і дэпартаваных палітвязняў сабралі 111 тысяч еўра — як іх размяркуюць?21

У Беларусі хочуць увесці падатак на багацце13

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны15

Мінадукацыі апублікавала памятку, па колькі клетак трэба адступаць у школьных сшытках5

У ЗША заклапочаныя, каб пасля зняцця санкцый з «Белавія» дэталі для «Боінгаў» не траплялі ў Расію2

Ад закрыцця мяжы з Польшчай вялікія страты нясе не толькі Беларуская чыгунка, але і «Беларуськалій»7

Украінскія памежнікі: Расійскія войскі пасля вучэнняў у Беларусі не засталіся1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай35

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць