Свет44

У Германіі напалі з нажом на новаабранага мэра горада

Абраная ў верасні бургамістрам горада Хердэке ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія Ірыс Штальцэр з сацыял-дэмакратычнай партыі знаходзіцца ў крытычным стане.

Ірыс Штальцэр пасля перамогі на выбарах. Фота: SPD

Паводле інфармацыі нямецкіх СМІ, жанчыну знайшлі ў яе кватэры з некалькімі нажавымі раненнямі.

На 57‑гадовую Ірыс Штальцэр напалі перад домам. Па даных WDR, параненую знайшоў сын. Штальцэр расказала яму, што на яе напалі некалькі мужчын на вуліцы.

Паводле звестак нямецкіх СМІ, Штальцэр знаходзіцца ў крытычным стане. Яна атрымала множныя нажавыя раненні ў жывот і спіну. За жыццё палітыка цяпер змагаюцца дактары.

Пра нападніка ці нападнікаў, а таксама пра іх матывы, пакуль нічога не вядома. Паліцыя праводзіць пошукавую аперацыю.

Ірыс Штальцэр, прадстаўніца Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі, была абраная мэрам Хердэке 28 верасня, набраўшы ў другім туры выбараў 52,8% галасоў.

Каментары4

  • цікава
    07.10.2025
    Цікава, чаму раз пішаце патрыйную прыналежнасць, а раз не.
  • час пакажа
    07.10.2025
    Паглядзім, ці гэта неяк спалучана з усё большай злосцю немцаў адносна ўсё часцейшых нападаў з боку ісламскіх мігрантаў.
  • Такая желанная и пекная женщина 57 лет
    07.10.2025
    час пакажа , Придумай другую сказку, кровавый колхозный арий

Цяпер чытаюць

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?3

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС63

Палітзняволенаму анархісту Аляксандру Казлянку дадалі новы тэрмін

Лідар АГП Мікалай Казлоў выехаў з Беларусі5

Спецпасланнік Пуціна прапанаваў злучыць Расію і ЗША «тунэлем Пуціна — Трампа»7

Бурая гіена, альпійскі казярог, эмбрыён насарога. У Вялікабрытаніі падвялі вынікі конкурсу на найлепшыя фоты дзікай прыроды4

Дзяржава запусціла сэрвіс, які вызначае рынкавы кошт кватэр у Мінску. Праверце сваю6

Трамп перапыніў сустрэчу на Алясцы пасля доўгай лекцыі Пуціна пра Рурыка і Яраслава Мудрага19

Пазняк: Грамадства ў эміграцыі зноў нічога не разумее132

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?3

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць