Спорт22

Легенда сусветнага хакею Ярамір Ягр распачаў 38‑ы прафесійны сезон

Ён выйшаў на лёд ва ўзросце 53 гады, восем месяцаў і два дні.

Ярамір Ягр. Фота: фэйсбук «Кладна»

Для яго гэта ўжо 38‑ы прафесійны сезон у кар’еры, піша Idnes.cz.

Яго «Кладна» атрымала хатнюю перамогу над Віткавіцамі з лікам 3:1. Ягр меў дэбютаваць яшчэ супраць «Карлавых Вар» 30 верасня. Яго імя было ўказана ў пратаколе на гульню, але падчас размінкі Ярамір паўторна траўмаваў мышцу на назе і быў вымушаны пераапрануцца ў цывільнае.

«Прысутнасць Яраміра адчуваецца. Ён упэўнена кіруе гульнёй і бачыць усё. Калі ён нешта кажа, мы ўсе стараемся слухаць», — сказаў пра Ягра Якуб Канечны.

Ярамір Ягр нарадзіўся 15 лютага 1972 года ў Кладна. Дэбютаваў у прафесійным хакеі ў 1988 годзе за аднайменны клуб.

З 1990 па 2018 года гуляў у Нацыянальнай хакейнай лізе. У яго кар'еры былі «Пітсбург Пінгвінз», з якім стаў двойчы пераможцам Кубка Стэнлі, «Вашынгтон Кэпіталз», «Нью-Ёрк Рэйнджэрс», «Філадэльфія Флаерз», «Бостан Бруінз»,»Далас Старз», «Фларыда Флаерз», «Нью-Джэрсі Дэвілз», «Калгары Флэймз».

Займае другое месца па балах у рэгулярных чэмпіянатах НХЛ і пятае месца ў плэй-оф Кубка Стэнлі. Займае чацвёртае месца ў гісторыі па колькасці праведзеных матчаў у чэмпіянатах НХЛ.

Тры факты пра Ягра ў НХЛ:

— з 1980‑га па 2021‑ы ў кожным фінале Кубка Стэнлі гуляў хаця б адзін хакеіст, які быў партнёрам Ягра па камандзе;

— пакуль Ягр гуляў у лізе, Кіт Ткачак паспеў прайсці драфт, правесці 18 гадоў у НХЛ і выхаваць сына Мэтцью, які прайшоў драфт у «Калгары» і стаў партнёрам Ягра па камандзе ў 2017-м;

— калі Ягр дэбютаваў у НХЛ, Internet Explorer яшчэ не існаваў. Калі Ягр завяршыў кар’еру ў НХЛ, Internet Explorer ужо не існаваў.

У 2011 годзе Ягр купіў клуб «Кладна», за які зноў выступае з 2019 года. Заўсёды гуляе ў джэрсі з нумарам 68 у памяць пра савецкую акупацыю Чэхаславакіі ў 1968 годзе.

Каментары2

  • 130369
    18.10.2025
    Слоняра!!!
  • дональд
    19.10.2025
    а ещё ягр играл с калюжным в авангарде из омска

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў12

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце3

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

Беларус пасадзіў занадта шмат бульбы. Каб яна не прапала, давялося кідаць кліч у сацсетках3

Ускрыццё пацвердзіла, што актрыса Хейдэн Панецьер памерла ад перадазіроўкі наркотыкаў2

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў12

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць