Грамадства33

Літва можа абмежаваць увоз дызеля з Беларусі 

Аб'ём паліва ў баку фуры не павінен будзе перавышаць 200 літраў. 

Такі крок, па словах міністра фінансаў краіны Крыступаса Вайцякунаса, дапаможа змагацца з незаконным увозам дызеля, піша «Sputnik Літва».

Кіраўнік Мінфіна Літвы адзначыў, што вялікі аб'ём паліва ўвозіцца ў Літву з трэціх краін, у прыватнасці з Беларусі. Пры гэтым бак фуры змяшчае тону-паўтары паліва, і такое абмежаваннедапаможа ў барацьбе з нелегальным увозам дызеля. Бо, паводле яго слоў, паліва «не абавязкова расходуецца падчас паездкі грузавіка».

Крыступас Вайцякунас нагадаў, што такія ж меры распачала Латвія. У прыватнасці, з 1 студзеня 2025 года гэтая краіна абмежавала ўвоз паліва грузавымі перавозчыкамі з трэціх дзяржаў. Аб'ём дызеля ў баку таксама не павінен перавышаць 200 літраў.

Раней у мытні Літвы паведамілі, што з-за незаконнага ўвозу паліва і ўхілення ад выплаты дзяржаве наносіцца шкода, якая можа дасягаць €20 млн у год.

Паводле даных літоўскай Дзяржаўнай падатковай інспекцыі, за восем месяцаў гэтага года ў Літве было прададзена 1,2 млрд літраў дызельнага паліва. Гэта на 15% менш, чым за аналагічны перыяд 2024-га. Адна з галоўных прычын — рашэнне міжнародных перавозчыкаў закупляць паліва ў Польшчы на фоне значнага росту акцызаў у Літве.

Каментары3

  • Вось
    08.10.2025
    Што, дызялёк і рэжымныя грошы не пахнуць ім. Вось такое еўрапейскае крывадушша, у краіне тысяча палітвязняў, а гандаль з рэжымам да гэтуль ідзе поўным ходам.
  • Шош
    08.10.2025
    Вось, ты артыкул пачытай, а потым вумнічай.
  • Жвір
    08.10.2025
    Няхай дурня не ўключаюць. У Эстоніі дызель каштуе 1,26 ею/л., у Латвіі - 1, 52, у Ліетуве - 1,50...Адчуйце розьніцу й рабіце высновы. Яны мяркуюць прымяніць абмежаваньні да фураў і спадзяюцца, што гэта дапаможа ім зарабляць шпэкуляцыямі на ўласным рынку...

    Кошт барэля нафты цягам апошняга месяца зьляцеў, і эстонскі рынак паліва адрэагаваў адпаведна, а ў Ліетуве й Латвіі вырашылі нагрэцца на сітуацыі, ды трэба ж! фуры замінаюць... :)) А насамрэч продаж прасела на 15 адсоткаў, бо людзі пры магчымасьці набываюць яго ў Польшчы ды Эстоніі. Я так лічу.

Цяпер чытаюць

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?3

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Усе навіны →
Усе навіны

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС63

Палітзняволенаму анархісту Аляксандру Казлянку дадалі новы тэрмін

Лідар АГП Мікалай Казлоў выехаў з Беларусі5

Спецпасланнік Пуціна прапанаваў злучыць Расію і ЗША «тунэлем Пуціна — Трампа»7

Бурая гіена, альпійскі казярог, эмбрыён насарога. У Вялікабрытаніі падвялі вынікі конкурсу на найлепшыя фоты дзікай прыроды4

Дзяржава запусціла сэрвіс, які вызначае рынкавы кошт кватэр у Мінску. Праверце сваю6

Трамп перапыніў сустрэчу на Алясцы пасля доўгай лекцыі Пуціна пра Рурыка і Яраслава Мудрага19

Пазняк: Грамадства ў эміграцыі зноў нічога не разумее132

28‑гадовы беларус паехаў у Расію і ажаніўся. Адразу завербаваўся на вайну, паваяваў месяц — і загінуў27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?3

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць