Грамадства2626

Пакуль беларуска гасцявала ў Мінску, у яе дом у Іспаніі спрабавалі залезці акупасы

Аксана Булатая з Брэстчыны ўжо 16 гадоў жыве ў Іспаніі. Нядаўна яна вырашыла прыехаць на радзіму. І ў гэты момант ледзь не страціла нерухомасць у Еўрасаюзе.

Аксана Булатая. Скрыншот відэа ў інстаграме. Якасць палепшана з дапамогай ШІ

Аксана распавяла ў інстаграме, што яе іспанскі дом у Валенсіі — гэта сапраўдная крэпасць. Ведаючы праблему з акупасамі, яна імкнулася прадугледзець усё: паставіла сучасную сігналізацыю на дом і двор, падключыла сістэму відэаназірання па перыметры. Таксама ёсць браняваныя дзверы і якасныя вокны — плюс краткі паўсюль. «Сёлета, як улезлі ў дом сяброўкі, я фактычна арганізавала ў доме кругласутачнае назіранне», — расказвае яна.

Акупасы ў Іспаніі — гэта людзі, якія незаконна засяляюцца ў чужое, часта пустое, жыллё, а праз павольныя суды і моцную прававую абарону ўжо занятага жылля ўласнікам бывае цяжка іх выселіць: на гэта можа сысці шмат месяцаў і вялікія грошы.

Трэвел-блогерка была ўпэўненая, што яе нерухомасць у бяспецы, але каб дадаткова падстрахавацца на час ад’езду, прапанавала ўсё лета жыць у доме сваім дзецям і дзецям сяброўкі. 

Тым не менш, аднойчы ноччу дзеці Аксаны прыехалі да дома і ўбачылі ў двары дзіўную цемнаскурую кампанію. Двое дарослых і чацвёра дзяцей хадзілі вакол жылля з ліхтарыкамі.

Яны былі добра адзетыя, прыехалі на нятаннай машыне і размаўлялі паміж сабой па-нямецку. Сын Аксаны спытаў у незнаёмцаў, хто яны такія і што робяць тут.

Тыя не разгубіліся і заявілі, быццам зарэзервавалі жыллё праз Airbnb і нават прадэманстравалі ў тэлефоне адрас Аксаны і нейкія ключы. Блогерка ўпэўненая, што ключы былі нейкія чужыя.

Пасля таго, як іх застукалі на гарачым, сям'я вельмі хутка села ў машыну і паехала, не стаўшы развіваць легенду пра арэнднае жыллё.

Дачка Аксаны звярнулася ў паліцыю — там паабяцалі некалькі дзён патруляваць раён.

Каментары26

  • Filipp
    22.09.2026
    "а праз павольныя суды і моцную прававую абарону ўжо занятага жылля ўласнікам бывае цяжка іх выселіць: на гэта можа сысці шмат месяцаў і вялікія грошы."©
    Не ўрад, а байстукі- сацыялісты! Абараняюць злодзеяў, а не ўласнікаў.
  • Vox
    22.09.2026
    Больш за палову акусаў гэта мігранты. Можа хаця б такія прыклады з беларусамі вам адчыняць вочы і перастанеце ўсіх нязгодных з палітыкай мульцікульці называць фашыстамі, крайнеправымі ці расістамі.
  • Herzlich willkommen
    22.09.2026
    Цёмнаскурыя і размаўлялі па-нямецку? 100% прыхільнікі ўльтраправай АдГ )))

Цяпер чытаюць

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?5

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

Асабістыя рэчы Брыжыт Бардо прадалі на аўкцыёне ў Парыжы амаль за мільён еўра

Два гады таму ў Італіі забілі беларускую танцоўшчыцу. Цяпер за гэта асудзілі яе партнёра-паляка6

Амбасада не адказвала, таму сям'я Святланы Курс сама шукала спосаб перавезці яе прах11

Усё менш беларускіх топ-чыноўнікаў родам з Расіі ці вучыліся там. Але многія суперброкеры ўсё яшчэ маюць «расійскі след»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?5

Цэны на кватэры ў «Мінск-Свеце» падаюць, а ў Мінску — растуць. Сумныя перспектывы для раёна?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць