Грамадства22

Машыну і абраз ксяндза Акалатовіча прадаць не ўдалося. На таргі ніхто не прыйшоў

Чарговыя аўкцыёны па продажы арыштаванай маёмасці ксяндза Генрыха Акалатовіча не адбыліся, бо на іх не прыйшоў ніводны ўдзельнік, звярнула ўвагу «Хрысціянская візія».

Не знайшлося купца ні на Volkswagen Transporter 2007 года выпуску з пачатковай цаной 16 860 рублёў, ні на абраз XVIII стагоддзя «Уваскрасенне Хрыста з труны», які пасля папярэдняй няўдалай спробы выставілі на продаж ужо за 2 400 рублёў.

Цяпер пляцоўка «БелЮрЗабеспячэнне» прапануе спагнанніку забраць нерэалізаваную маёмасць сабе ў лік пагашэння запазычанасці па выканаўчай вытворчасці.

Гэта ўжо не першая спроба беларускіх уладаў прадаць маёмасць святара. Раней з аўкцыёну пайшлі ягоныя старыя абразы — іх набыў адзіны зарэгістраваны ўдзельнік. А вось зямельны ўчастак у Баранавіцкім раёне прадаць не ўдалося. Аўтамабілі Акалатовіча таксама раней выстаўляліся на таргі.

Сам Генрых Акалатовіч быў арыштаваны 16 лістапада 2023 года і асуджаны на 11 гадоў калоніі паводле абвінавачання ў «здрадзе дзяржаве». У лістападзе 2025 года яго вызвалілі пасля памілавання, пасля чаго ён разам з іншым каталіцкім святаром Анджэем Юхневічам выехаў у Рым.

Каментары2

  • Вольга
    24.09.2026
    Бо засвяціцца ў такім зашквары - гэта як паставіць сабе на ілбе пячатку 666.
  • Ёсік
    24.09.2026
    Нічога сьвятога ў лукашыстаў, а шчэ па цэрквах ходзяць, яйкамі б'юцца, на Дзяды на могілкі прыходзяць.

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Былы кіраўнік Службы бяспекі Лукашэнкі прадаў катэдж у Драздах за $1,2 мільёна13

«Адкрываецца кармушка, заглядвае гэты *ёбак Вадзім у акулярчыках і кажа: «Ну што ты, Сахарок!»11

У Кіеве расійскімі ўдарамі пашкоджана дэпо станцыі «Кіеў-Пасажырскі», дата– і бізнэс-цэнтры, жылыя дамы

Дрон трапіў па прапускным пункце на беларуска-расійскай мяжы. Ужо не першы раз1

Расія плануе на наступны год рэкордныя вайсковыя расходы 2

Ветэрынара з-пад Століна асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»1

Беларускія турмы ці турмы для беларусаў?19

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць