Свет11

Медыя з тэлевізійнага пула Белага дома падтрымалі тэлеканал CNN у канфлікце з Трампам. Не застаўся ўбаку і Fox News

Кіраўнік вашынгтонскага бюро Fox News Браян Боўтан накіраваў ліст да медыя, у якім паведаміў, што тэлевізійны пул Белага дома не будзе асвятляць мерапрыемствы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, паведамляе CNN.

Дональд Трамп. Фота: Alex Brandon / AP

«З сённяшняга дня тэлевізійны пул не будзе асвятляць падзеі, вызначаныя як пул асвятлення дзейнасці прэзідэнта. Гэта адбываецца ў адказ на пазіцыю Белага дома, якая перашкаджае CNN выконваць свае абавязкі па пуле. Пул узамен не будзе створаны», — напісаў Боўтан.

Пяць амерыканскіх медыя — ABC, CBS, CNN, NBC і Fox News — па чарзе здымаюць прэзідэнта і перадаюць жывыя трансляцыі адна адной і больш шырокаму колу як амерыканскіх, так і міжнародных медыя.

Браян Боўтан паведаміў у лісце, што ўсе іншыя тэлевізійныя праграмы «будуць працягвацца ў звычайным рэжыме, уключаючы выступленні Кангрэса, віп-персон і асобныя мерапрыемствы ў Вашынгтоне і па ўсёй краіне».

18 верасня прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў пра забарону доступу да Белага дома для журналістаў CNN, MS NOW і Politico. Ён патлумачыў гэта тым, што гэтыя медыя нібыта распаўсюджваюць «фэйкавыя» матэрыялы.

21 верасня CNN, Politico і MS NOW падалі пазоў супраць адміністрацыі Дональда Трампа пасля таго, як іх журналістаў пазбавілі доступу да тэрыторыі Белага дома. Выданні заяўляюць, што рашэнне парушае гарантаваныя Першай папраўкай Канстытуцыі ЗША правы на свабоду слова і прэсы.

Каментары1

  • Жэка
    21.09.2026
    Другі Жазэ Маўрыньё.

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Кадыраў набраў 99,85% на выбарах кіраўніка Чачні7

Трамп падчас тэлефоннай размовы з Зяленскім настойліва патрабаваў спыніць удары па расійскіх НПЗ31

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude10

Удар па Запарожжы: гарэлі дамы, гандлёвы цэнтр і найстарэйшы корпус універсітэта1

«Шторанку тазік памідораў». Што за беларускі сорт «Зорка», які так хваляць4

«Катастрофа». Партыя Мерца не прайшла ў парламент у Пярэдняй Памераніі21

Колькі рыс нашага характару абумоўлены генамі? Новае даследаванне кажа, што не так і шмат1

Якое малако лепшае: каровіна, соевае, аўсянае, міндальнае, рысавае? А можа, какосавае?1

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй43

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць