Грамадства4949

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

«Я прыгатую з цябе пюрэ, зразумеў?» — крычыць яму камандзір і працягвае збіваць.

«Бульбаш» вісіць на дрэве

Брытанская газета The Sun апублікавала гісторыі пра тое, як расійскія камандзіры катуюць уласных салдат. Як мяркуецца, адна з ахвяр — беларус.

На гэтым запісе баец вісіць на дрэве ўніз галавой: яго прывязалі за ногі вяроўкай да галіны. Камандзір раз за разам б'е яго палкай, а той спрабуе прыкрыць рукамі геніталіі.

«Я прыгатую з цябе пюрэ. Зразумеў?» — крычыць афіцэр.

Мяркуецца, што ахвяра з Беларусі, бо, як тлумачаць брытанцы, «да яго звяртаюцца словам «бульбаш» — зневажальнай мянушкай для беларусаў».

Іншых звестак пра гэтага чалавека — імя, нумар часці, месца здымкі — у публікацыях няма.

За што менавіта яго каралі, невядома. Паводле паведамленняў, ён мог адмовіцца ісці ў бой — а за такое ў расійскім войску забіваюць.

Гэта не адзіны запіс. На другім відэа камандзір расійскага падраздзялення нагамі б'е салдата, які скруціўся на зямлі. На трэцім — байца прывязваюць да дрэва і б'юць палкай па голай спіне. Тут ахвяра з Башкартастана, да яго таксама звяртаюцца зневажальна: «Ты, башкір». Яго правіна ў тым, што ён не скінуўся разам з іншымі грашыма на набыццё дронаў.

Башкіра прывязалі да дрэва і збіваюць палкай

«Дык ты вырашыў зэканоміць, не ўкладаючы грошай, бл***ь! Твае сябрукі апошнія капейкі збіраюць на дроны, бл***ь… Яны ўкладваюць, бл***ь!» — крычыць кат. Збіты салдат у агоніі адказвае: «Я ўкладу, я ўкладу!»

Каментары49

  • Коле Л. на заметку
    23.09.2026
    Няхай Коля Лукашэнка паглядзіць, што яго чакае, калі ён вырашыць пайсці ваяваць на баку РФ.
  • б'е - значыць, любіць
    23.09.2026
    Гэта так па-брацку! Слёзы замілавання цякуць па твары ад такога відовішча! Дзеля гэтага і паглыбляецца агульны акопчык (ці магіла) "саюзнай інтэграцыі", каб пабітую бульбу пахаваць сярод вечнай мерзлаты.
  • Комбат-батяня
    23.09.2026
    Когда с рф снимут санкции, ещё на onlyfans баблишка вояки срубят с полной версией видосиков....

Цяпер чытаюць

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу43

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Усе навіны →
Усе навіны

Адміністрацыя Трампа пагражае заблакаваць пастаўкі зброі Украіне з-за атак на расійскія НПЗ12

Камандуючы НАТА заклікаў Еўропу ўзмацніць падтрымку Украіны ў адказ на расійскія гібрыдныя атакі7

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што Расія ўмешвалася ў рэферэндум па брэксіце дзесяць гадоў таму3

Пяскоў: Зяленскі не мае палітычнай волі для спынення канфлікту13

Бюстгальтар замест топа — новы трэнд сезона захоплівае подыумы4

Расія пакуль не пагадзілася на энергетычнае перамір’е, пра якое абвясціў Трамп5

Браты Протасы дапамаглі Авечкіну закінуць чарговую шайбу ў НХЛ і наблізіцца да вечнага рэкорду Грэцкі

Прынцэса зразумела, што яе абрабавалі, калі ўбачыла свой заручальны пярсцёнак на вокладцы каталога аўкцыёну

Больш за 60 чалавек затрыманыя пасля канцэрта Макса Каржа ў Франкфурце-на-Майне. Са сцэны спявак заклікаў спыніць вайну ва Украіне19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу43

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць