Грамадства44

У Польшчы спынілі беларускі аўтобус і выпісалі кіроўцам 34 штрафы

Звычайная праверка беларускага аўтобуса на польскай хуткаснай трасе S7 (Гдыня-Хілоня — Рабка-Здруй) скончылася для двух кіроўцаў 34 штрафамі. Агульная сума спагнанняў склала 6900 злотых, што адпавядае прыкладна 5445 беларускім рублям, піша партал Lublin112.

Фота: GITD

Аўтобус з беларускімі нумарамі супрацоўнікі Цэнтра аўтаматычнага кантролю за дарожным рухам Польшчы спынілі каля населенага пункта Гебултаў. Перад гэтым інспектары праверылі рэгістрацыйны нумар машыны ў базе і выявілі некалькі дзясяткаў раней зафіксаваных выпадкаў перавышэння хуткасці.

За рулём аўтобуса па чарзе знаходзіліся двое грамадзян Беларусі. Пасля вывучэння матэрыялаў з камер кантролю інспектары вызначылі, хто з іх здзейсніў кожнае парушэнне.

У выніку на першага кіроўцу прыпала 15 выпадкаў перавышэння хуткасці. Агульная сума яго штрафаў склала 3000 злотых, або каля 2367 беларускіх рублёў. Другі кіроўца дапусціў 19 парушэнняў і атрымаў штрафаў на 3900 злотых, што складае каля 3077 беларускіх рублёў.

Такім чынам, на дваіх кіроўцаў прыпалі 34 штрафы на агульную суму 6900 злотых. Акрамя грашовых спагнанняў, ім налічылі разам 104 штрафныя балы. У Польшчы за парушэнні правіл дарожнага руху кіроўцам налічваюцца балы, і пры дасягненні вызначанага ліміту можна страціць права кіравання.

Усе зафіксаваныя парушэнні былі звязаныя з перавышэннем хуткасных абмежаванняў, якія дзейнічаюць для аўтобусаў на хуткасных дарогах і аўтамагістралях. Пры выкананні неабходных тэхнічных умоў максімальная дазволеная хуткасць для аўтобусаў на такіх дарогах у Польшчы можа складаць 100 км/г.

Дзясяткі парушэнняў выявілі дзякуючы праверцы рэгістрацыйнага нумара аўтобуса ў базе CANARD. Пасля гэтага інспектары спынілі транспартны сродак на S7 і прааналізавалі матэрыялы па кожным эпізодзе. Гэта дазволіла ўстанавіць, хто з двух кіроўцаў знаходзіўся за рулём у момант кожнага перавышэння.

Каментары4

  • Рыжанкоў
    24.09.2026
    Жвір , Дарожныя знакі трэба змяніць.
  • Õige grill muudab kibeda sibula magusaks
    24.09.2026
    Папаўся, адказвай. Ты не ва ўлусе тлустага таракана, дзе не да законаў.
  • Эд
    25.09.2026
    А может их система при виде белоруского номера +30 км/ч приписывает? Хрен знает сколько не трогали а тут решили.

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскіх дварах з'явяцца кантэйнеры для збору тэкстыльных адкідаў1

Сілавікі палохаюць беларусаў, што іх могуць вербаваць для тэрактаў5

Памерла Марына Уладзі3

Беларусам прапанавалі падаваць заяўкі на часовы ДНЖ у Літве праз Грузію і Арменію6

У Італіі знік 33‑гадовы беларус, які прыехаў туды з Вільні

У польскім кляштары ўкраінец нажом забіў чалавека і параніў яшчэ чатырох22

У мінскай Грушаўцы кіроўца пратараніў сцяну паркінгу1

У ЕС пракаментавалі магчымы ўдзел Пуціна ў саміце G204

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць