Грамадства66

Дэпутат Клішэвіч стаў кандыдатам гістарычных навук з дысертацыяй пра разлажэнне беларускага камсамола ў часы «перабудовы»

Сяргей Клішэвіч атрымаў навуковую ступень за даследаванне працэсаў камерцыялізацыі і палітычнага заняпаду савецкай моладзевай арганізацыі ў перыяд перабудовы. Дэпутат у ёй піша, як наменклатура прамяняла ідэалогію на камерцыйны прыбытак і цалкам прайграла барацьбу за розумы моладзі.

Сяргей Клішэвіч паказвае фак пратэстоўцам

Абарона навуковай працы дэпутата пад назвай «Камсамол Беларусі ва ўмовах трансфармацыі савецкага грамадства (1985—1991 гг.)» прайшла яшчэ 28 мая ў будынку юрыдычнага факультэта БДУ, а цяпер Сяргею Клішэвічу была афіцыйна прысуджана навуковая ступень кандыдата гістарычных навук.

Навуковым кіраўніком новаспечанага кандыдата выступіў дэкан гістарычнага факультэта Аляксандр Каханоўскі, вядомы сваім удзелам у палітычных адлічэннях студэнтаў.

У сваёй дысертацыі Клішэвіч фактычна расказвае, як савецкая сістэма цалкам прайграла барацьбу за нацыянальную гісторыю.

Крах ідэалогіі перад прагай да гісторыі

У асобным раздзеле сваёй дысертацыі Сяргей Клішэвіч дэталёва аналізуе працэс страты камсамолам манаполіі на працу з моладдзю ў канцы 1980‑х гадоў.

Згодна з тэкстам аўтарэферата, дэмакратызацыя грамадска-палітычнага жыцця савецкай дзяржавы справакавала актыўную самаарганізацыю грамадзян. Узніклі шматлікія нефармальныя аб'яднанні па інтарэсах, дзейнасць якіх больш не была падкантрольная партыйна-камсамольскім органам.

Каб захаваць свой уплыў, ЛКСМБ пачаў прадпрымаць меры для выбудоўвання ўзаемадзеяння з прадстаўнікамі гэтых маладзёжных рухаў. Як піша Клішэвіч, найбольшага поспеху афіцыйным структурам удалося дасягнуць толькі ў працы са спартыўнымі і музычнымі фарміраваннямі.

Аднак самадзейныя аб'яднанні гісторыка-культурнай накіраванасці сталі для камуністычных функцыянераў невырашальнай праблемай. Гэтыя суполкі ўхіляліся, як піша Клішэвіч, ад канструктыўнага дыялогу з ЛКСМБ. Галоўнай прычынай такога байкоту аўтар дысертацыі называе кардынальнае разыходжанне палітычных поглядаў.

Прага да вывучэння нацыянальнай гісторыі хутка палітызавала дзейнасць гісторыка-культурных аб'яднанняў. Гэта радыкалізацыя, паводле высноў даследчыка, наўпрост паспрыяла ўтварэнню новых моладзевых структур, якія перайшлі ў жорсткую апазіцыю як да самога камсамола, так і да камуністычных партыйных органаў у цэлым.

Гэты працэс разгортваўся на фоне дэцэнтралізацыі дзяржаўнага апарату і агульнага паслаблення ўплыву Камуністычнай партыі Беларусі. Укараненне альтэрнатыўных выбараў у 1989—1990 гадах паказала поўную негатоўнасць выхаванцаў ЛКСМБ да самастойнай палітычнай дзейнасці ва ўмовах рэальнай канкурэнцыі з апазіцыйнымі нацыянальнымі сіламі. У выніку прадстаўніцтва камсамольцаў у Саветах розных узроўняў рэзка знізілася, і арганізацыя канчаткова страціла магчымасць уплываць на прыняцце дзяржаўных рашэнняў.

Стварэнне «камсамольскай эканомікі» і фінансавыя парушэнні

Другі этап дзейнасці камсамола ў перыяд перабудовы, які пачаўся з другой паловы 1988 года, характарызаваўся поўнай адмовай ад традыцыйных ідэалагічных і маральных метадаў стымулявання моладзі.

Сяргей Клішэвіч у сваёй працы адзначае, што з укараненнем у эканоміку прынцыпаў гасразліку сацыялістычныя спаборніцтвы і ідэалагічныя лозунгі канчаткова перасталі працаваць. Замест барацьбы за граматы і выкананне планаў асноўным напрамкам працы ЛКСМБ стала татальная камерцыялізацыя.

Галоўным інструментам пераходу камсамола на прынцыпы гасразліку і самафінансавання сталі цэнтры навукова-тэхнічнай творчасці моладзі. Іх імкліваму развіццю паспрыяла беспрэцэдэнтная падтрымка з боку партыйна-савецкіх органаў. Камерцыйныя прадпрыемствы камсамола атрымалі істотныя льготы, галоўнымі з якіх сталі поўнае вызваленне ад выплаты падаходнага падатку, а таксама ад мытных пошлін і збораў.

Гэтыя прэферэнцыі прывялі да бурнага росту бізнэс-структур пад эгідай ЛКСМБ. У рэспубліцы пачалі масава стварацца гасразліковыя маладзёжныя кафэ, кааператывы і сумесныя прадпрыемствы.

Дэпутат прыводзіць канкрэтныя лічбы: да 1991 года ў камерцыйных арганізацыях камсамола працавала каля 25 тысяч чалавек. Агульны заробак гэтых структур перавысіў 103 мільёны рублёў, што дазволіла афіцыйна канстатаваць фарміраванне ўнутры народнай гаспадаркі БССР цэлага сектара «камсамольскай эканомікі».

Першапачаткова кіраўніцтва камсамольскіх органаў разглядала камерцыялізацыю як крыніцу фінансавання статутнай дзейнасці арганізацыі ва ўмовах пагаршэння яе фінансавага становішча. Аднак на практыцы гэты план праваліўся. У дысертацыі адзначаецца, што ў ЛКСМБ адсутнічалі эфектыўныя інструменты кантролю за ўласнымі гасразліковымі прадпрыемствамі. Гэта прыводзіла да сістэматычных фінансавых парушэнняў у іх функцыянаванні.

У выніку камерцыйныя структуры цалкам адасобіліся ад сваіх заснавальнікаў і самаўхіліліся ад аказання фінансавай дапамогі камсамолу ў арганізацыі працы з моладдзю.

Чым вядомы Сяргей Клішэвіч

Да пачатку навуковай дзейнасці Клішэвіч працаваў першым сакратаром Мінскага гаркама БРСМ і ідэолагам сталічнага гарвыканкама. Як успаміналі яго былыя калегі па ўніверсітэце, яго кіраўнічы досвед шмат у чым грунтаваўся на віртуальных паказчыках і завышэнні колькасці сяброў арганізацыі праз маніпуляцыі з дакументамі.

У 2019 годзе Клішэвіч стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад Камуністычнай партыі, а ў 2024‑м пайшоў на другі парламенцкі тэрмін.

У публічнай прасторы парламентарый адзначыўся фізічнай сутычкай з актывістам Змітром Дашкевічам ля помніка Леніну ў 2016 годзе і дэманстрацыяй непрыстойнага жэста аўтамабілістам на праспекце Незалежнасці падчас пратэстаў у жніўні 2020 года. Свой падыход да гістарычнай памяці ён сфармуляваў у прапанове адпраўляць супрацоўнікаў IT-сферы з рыдлёўкамі ў мемарыяльны комплекс «Хатынь» для прымусовага працоўнага і духоўнага выхавання.

Пабудаваўшы сваю кар’еру на агрэсіўнай дзяржаўнай манаполіі на розумы беларускай моладзі, Клішэвіч у сваёй дысертацыі сам жа паказаў яе нежыццяздольнасць перад абліччам рэальных эканамічных крызісаў і нацыянальнага абуджэння.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Юзік
    24.09.2026
    Хіба ён сам не ў стане разлажэння)))
  • Андрусь
    24.09.2026
    Женя, не, этот чистоплюй, садист. Конечно пойдёт. По трупам своих товарищей.
  • Камса 80-х
    24.09.2026
    Я памятаю тое "разлажэнне"! Было весела! А некаторые нават здолелі нядрэнна заробіць праз "камсамольскія кааператывы" :)

Цяпер чытаюць

Дэпутат Клішэвіч стаў кандыдатам гістарычных навук з дысертацыяй пра разлажэнне беларускага камсамола ў часы «перабудовы»6

Дэпутат Клішэвіч стаў кандыдатам гістарычных навук з дысертацыяй пра разлажэнне беларускага камсамола ў часы «перабудовы»

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

На таргах прадалі закінуты санаторый пад Ракавам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутат Клішэвіч стаў кандыдатам гістарычных навук з дысертацыяй пра разлажэнне беларускага камсамола ў часы «перабудовы»6

Дэпутат Клішэвіч стаў кандыдатам гістарычных навук з дысертацыяй пра разлажэнне беларускага камсамола ў часы «перабудовы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць