Свет33

Над Ямайкай пранёсся разбуральны ўраган «Меліса»

Ураганам «Меліса», які пранёсся над Ямайкай, гэтай астраўной краіне ў Карыбскім моры нанесеныя разбурэнні беспрэцэдэнтнага маштабу. Паваленыя дрэвы, разбураныя дарогі, пашкоджаныя дамы і камерцыйныя аб’екты. Вялікія страты атрымалі бальніцы і дарожная інфраструктура, паведамляе Бі-бі-сі.

Фота: AP Photo/Matias Delacroix

Па словах прэм’ер-міністра Ямайкі Эндру Холнеса, ураган прайшоў па ўсім востраве з хуткасцю ветру да 298 км/г, што перавысіла сілу ўрагана «Катрына», які ў 2005 годзе разбурыў амерыканскі горад Нью-Арлеан і забраў жыцці 1392 чалавек. 

На паўднёвым захадзе краіны парафія Сэнт-Элізабэт была затопленая, больш за 500 тысяч жыхароў засталіся без электрычнасці. Некаторыя сем’і аказаліся заблакаванымі ў сваіх дамах, а доступ да іх складана арганізаваць з-за небяспечных умоў. Медыцынскія службы таксама папярэджвалі, што паводка можа загнаць у жылыя раёны кракадзілаў.

Правядзенне пошукава-выратавальных работ, забеспячэнне медыцынскай дапамогі, бяспечнага прытулку, чыстай вады, ежы і іншых неабходных рэсурсаў з’яўляецца цяпер першачарговай задачай. Прадстаўнікі Чырвонага Крыжа адзначаюць, што наступствы ўрагана будуць доўгімі і разбуральнымі для супольнасцяў і асобных людзей.

«Папярэднія звесткі сведчаць пра тое, што ўраган «Меліса» стаў катастрофай беспрэцэдэнтнага маштабу для вострава», — заявіў Аляксандр Пендры, менеджар глабальнага рэагавання гэтай арганізацыі.

Вялікабрытанія ўжо абяцае дапамогу Ямайцы: 3,3 мільёна даляраў на гуманітарную падтрымку, адпраўку спецыяльных груп хуткага рэагавання і карабель HMS Trent. ААН плануе авіяцыйную дастаўку каля 2000 камплектаў дапамогі са склада на Барбадасе, як толькі будзе магчымасць авіязлучэння.

Пра маштаб чалавечых страт пакуль што не паведамляецца.

Пасля Ямайкі ўраган «Меліса» абрынуўся на Кубу, выклікаўшы там магутныя залевы.

Каментары3

  • Ж
    29.10.2025
    Там гэта на рэгулярнай аснове. Гэтым разам на шляху нягоды апынулася Ямайка, звычайна ж трапичныя буры выбешваюцца ў моры, і не прыносяць берагу такіх стратаў. Але час ад часу бывае інакш, і вось...
    А летась "Бэрыл" прайшоўся па Тэхасе, выйшаў на бераг каля Корпус Крысьці і, набіраючы моц, паляцеў на Х'юстан і далей, на поўнач. Былі й залевы й перапынкі ў электразабесьпячэньні.
  • Га
    29.10.2025
    Жвір, вы і тут і там?
  • Ж
    29.10.2025
    Га, да каго вашае пытаньне ? Здаецца, "тут" Жвіра няма, пэўна нейдзе "там"...

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік10

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў18

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік10

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць