Грамадства22

У Мінску мужчына разбіў дзверы ў банку, калі не змог зняць грошы ў банкамаце

У міліцыю Савецкага раёна Мінска паступіла паведамленне пра пашкоджанне маёмасці ў аддзяленні аднаго з банкаў на вуліцы Куйбышава. Высветлілася, што дзверы разбіў 25‑гадовы жыхар Мінскага раёна.

Фота ілюстрацыйнае

Па матэрыялах следства, мужчына прыехаў у Мінск да сваёй дзяўчыны. Падчас прагулкі яна папрасіла яго купіць прадукты, і хлопец вырашыў зняць грошы з карткі. Але банкаматы побач абслугоўвалі толькі юрыдычных асоб, таму аперацыю ён зрабіць не змог.

Хлопец раззлаваўся і ўдарыў нагой па шкляных дзвярах — яны разбіліся. Пасля гэтага пара хутка пакінула месца здарэння.

У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства». Шкода ад яго дзеянняў ацэненая больш чым у 600 рублёў. Раней ён у поле зроку міліцыі не трапляў.

Каментары2

  • Жвір
    01.11.2025
    Нешта тут у тлумачэньні не стыкуецца. Нахалеру яму былі грошы гатоўкай, каб купіць дзяўчыне харчы, хлеб там, малако, пярлоўку ? Няўжо нельга было разьлічыцца ў краме карткай ? Пытаньне... У мяне ёсьць версіі адказаў, але не стоадсоткавыя...
  • Ёсік
    02.11.2025
    А што гэта за банкаматы, якія абслугоўваюць толькі юрыдычных асоб? Машына па прыёмцы гатоўкі з залічэньнем на рахунак схаваная ў банку, і зайсьці ў памяшканьне можна толькі па адмысловай картцы.

Цяпер чытаюць

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

Мужчына ў Мінску пайшоў на працу. Яго шукаюць ужо чацвёрты дзень

Беларусы адмовіліся ад тура за 15700 BYN і выправіліся ў Кітай самастойна. Ашчадзілі ўдвая1

У раёне мінскіх вуліц Гая і Арлоўскай пачалі зносіць прыватны сектар2

На аўкцыёне ў Ганконгу карціну Шагала прадалі за 6,3 мільёна даляраў1

Андрэй Аляксандраў. Наша свабода. Верш1

Махляр прыкідваўся сілавіком і дурыў адзінокіх багатых жанчын3

У Еўропе ўжо думаюць, як будуць жыць без Мерца на чале Германіі12

Найлепшаму настаўніку Беларусі падарылі Geely5

«Дапамажыце, ніхто не хоча нас засяляць». Мінчанка пашкадавала сям'ю і трапіла на «акупантаў»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?9

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць