Грамадства22

Было мінус 20 градусаў, стала мінус 15. Намеснік кіраўніка МЗС Польшчы ацаніў пацяпленне адносін з Мінскам

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Басацкі лічыць, што пасля абмену, які адбыўся на гэтым тыдні і ў выніку якога быў вызвалены Андрэй Пачобут, адносіны паміж Варшавай і Мінскам, калі і пацяплелі, то нязначна.

Скрыншот трансляцыі

Паводле слоў Басацкага, іх «тэмпература» вырасла з мінус 20 да мінус 15 градусаў, піша Reform.news.

«Я б вызначыў гэта так: тэмпература ўзаемных адносін была мінус 20 градусаў, а цяпер, магчыма, з-за таго, што адбылося з Андрэем Пачобутам і гэтым абменам, — мінус 15 градусаў, але дакладна не змяніліся фундаментальныя прычыны, з-за якіх польска-беларускія дачыненні такія дрэнныя.

Гэта падтрымка Беларуссю расійскай вайны ва Украіне, якая, праўда, знізілася, але гібрыдны ціск з боку Беларусі па-ранейшаму працягваецца. Гэта адбываецца ў змове з Расіяй. Гаворка ідзе не толькі пра спробы перасячэння мяжы і перапраўкі нелегальных мігрантаў. Гэта зменшылася, але, напрыклад, запуск кантрабандных паветраных шароў праз польскую мяжу. Усё гэта не змянілася. Патрэбныя далейшыя крокі з боку Беларусі, каб вярнуць гэтыя адносіны хаця б да нуля (градуса)», — сказаў Басацкі ў ранішнім эфіры TVP Info.

Вядучы праграмы Марыюш Пякарскі вырашыў удакладніць у міністра ролю Расіі ў апошніх падзеях — ці не хоча Аляксандр Лукашэнка зменшыць залежнасць ад Масквы.

«Мы перакананыя, што гэты абмен адбыўся ў тым ліку таму, што ў яго былі ўцягнутыя расіяне, і яны хацелі гэтага шырокага абмену, каб вярнуць сваіх грамадзян. Я ў цэлым лічу, што Лукашэнка не хацеў бы быць настолькі залежным ад Пуціна. Кожны кіраўнік, таксама і дыктатар, хоча мець пэўную прастору для манеўру і свабоды.

Але мы бачым, што ў самых важных рашэннях апошніх гадоў Лукашэнка залежыць ад Пуціна. Менавіта з яго тэрыторыі ў 2022 годзе была здзейснена атака на Украіну, і цяпер гэта яго тэрыторыя. Зараз з яго тэрыторыі расійскія беспілотнікі, як мы бачылі і ў выпадку з Польшчай, а не толькі з Украінай, атрымліваюць дапамогу ў навядзенні на мэту, і калі яны ляцяць, прынамсі, на поўнач Украіны, Беларусь дапамагае.

І гэтак далей. Аперацыя па адпраўцы нелегальных мігрантаў у Польшчу і Літву, безумоўна, з’яўляецца аперацыяй, якую падтрымліваюць расійскія спецслужбы. Думаю, Лукашэнка хацеў бы (большай прасторы для манеўру — заўв.), але яго прастора для манеўру вельмі абмежаваная, хоць яго адносіны з Злучанымі Штатамі з мінулага года пашырыліся», — адказаў Басацкі.

Адказваючы на пытанне пра прычыны цікавасці адміністрацыі Дональда Трампа да Лукашэнкі і магчымы яго візіт у ЗША, намеснік міністра сказаў, што не выключае такога развіцця падзей.

«А чаму адміністрацыя Трампа і сам Трамп так шмат укладваюць? Ён гаворыць пра яго, магчыма, не словамі маршалка Карчэўскага, што ён цёплы чалавек, але што ён… нядрэнны партнёр — такая фармулёўка. Таму што я лічу, што Беларусь — гэта палігон для Амерыкі ў плане пацяплення палітычных адносін і заключэння буйных здзелак. Вядома, з Беларуссю можна заключаць угоды меншага маштабу, чым з Расіяй, але ў любым выпадку яна прывабная для значнай часткі амерыканскай эліты, асабліва для бізнэсу», — сказаў Басацкі.

Каментары2

  • Очередное лицемерие
    01.05.2026
    Но если смотреть товарооборот между Польшей и РБ, то он только растет из года в год, начиная как раз с 2020. Деньги все определяют, все остальное пустые слова.
  • а что на то польский МИД
    01.05.2026
    "эмпература ўзаемных адносін была мінус 20 градусаў, а цяпер, магчыма, з-за таго, што адбылося з Андрэем Пачобутам і гэтым абменам, — мінус 15 градусаў,"

    Давайте повысим "температуру" до -12 гр.С , пусть Поляцы согласятся на возобновление движения поезда Брест-Тересполь, но только в одну сторону и с двойной ценой. Для начала один раз в день по пятницам и субботам днем из Тересполя до Бреста, обратно пустой ( решают польские погранцы находящиеся в поезде). Компенсация за "пустой рейс" обратно из Бреста до Тересполя двойная цена по маршруту Тересполь-Брест. Доход между польским ПКП и Бел.Ж.Д. пополам... А дальше - будем посмотреть...
    Выиграют ВСЕ, кроме группы лиц, которая сейчас организует очередь из пустых автобусов, чтобы "вынуждать" пассажиров перемещаться в первые автобусы за дополнительную оплату "кэшэм". https://dck8xvlq18iei.cloudfront.net/394098

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка4

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскі блогер паскардзіўся, што «Наша Ніва» няправільна пераказала яго дыялог са Спарышам. Камісія па этыцы стала на бок «НН»16

Пункт «Кузніца» на польска-беларускай мяжы падключылі да новай хуткаснай дарогі6

Раскрытыя падрабязнасці забойства ва Ушачах нованароджанага дзіцяці

Вынеслі прысуд 54 абвінавачаным па справе махлярскіх кол-цэнтраў3

Львоўскі: Лугіной было б добра жыць пару стагоддзяў таму, калі было модна скардзіцца на сялян8

Apple вярнула статус самай дарагой кампаніі свету1

Ва Уроцлаве затрымалі двух нападнікаў, што жорстка збілі ўкраінскую пару. Што за яны40

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ3

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка4

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць