Вайна55

Андрэй Ярмак пасля вобшукаў і звальнення заявіў, што пойдзе на фронт

«Я — сумленны і прыстойны чалавек, мяне зганьбілі», — заявіў былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны.

Фота: AP Photo / Jose Luis Magana

Былы кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак паведаміў, што ідзе на фронт пасля таго, як падаў у адстаўку на фоне карупцыйнага скандалу і следчых дзеянняў Нацыянальнага антыкарупцыйнага бюро ў ягоным жыллі. Пра гэта ён заявіў у каментары амерыканскаму выданню New York Post, піша «Украінская праўда»

«Я іду на фронт і гатовы да любых рэпрэсій. Я — сумленны і прыстойны чалавек. Мяне зганьбілі, і маю годнасць не абаранілі, нягледзячы на тое, што я знаходжуся ў Кіеве з 24 лютага 2022 года. Я не хачу ствараць праблемы для Зяленскага — я іду на фронт. Я адчуваю агіду ад бруду, вылітага на мяне, і яшчэ большую агіду выклікае адсутнасць падтрымкі з боку тых, хто ведае праўду», — сказаў ён.

У каментары выданню Ярмак не ўдакладніў, у якім падраздзяленні плануе служыць і калі менавіта накіруецца ў зону баявых дзеянняў. Пасля эмацыйнага паведамлення ён перастаў адказваць на званкі.

Паводле даных СМІ, вобшукі ў Ермака звязаныя з расследаваннем НАБУ справы «Мідас» пра карупцыю ў энергетычнай сферы.

З-за адстаўкі Андрэя Ермака прэзідэнт Уладзімір Зяленскі абнавіў склад перамоўнай групы, якая гэтымі выхаднымі мае сустрэцца ў ЗША са спецпасланцам Дональда Трампа Стывам Уіткафам для абмеркавання «мірнага плана».

Па словах Зяленскага, украінскую дэлегацыю ўзначаліць начальнік Генеральнага штаба Андрэй Гнатаў. У групу таксама ўвайшлі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, разведкі і сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Рустэм Умераў.

Каментары5

  • Лол
    29.11.2025
    Узгадайце, як нядаўна Зяленскі спрабаваў перахапіць кіраванне НАБУ. Але Захад яму намякнуў, падняўшы моладзь з картонкамі.
  • Research
    29.11.2025
    Алібаба робіць выгляд што у́сё добра 🌰😂
  • Русафоб
    29.11.2025
    Выратаваць шарагоўца Ярмака. Netflix, звяжыцеся са мной.

Цяпер чытаюць

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Чаму б не працягнуць Zoom». Дызайнерка з Кіева выпадкова зняла прылёт расійскага дрона падчас анлайн-заняткаў1

У Германіі пачаўся суд над украінцам, якога абвінавачваюць у падрыве «Паўночнага патоку»2

У Мінску прадаюць дом на вадзе. Колькі просяць за незвычайны аб'ект на Чыжоўскім вадасховішчы?5

Стала вядома, як падтрымаюць беларускі бізнэс, які пацярпеў праз атакі на склады Wildberries у Расіі

Пасля пагроз Азаронка Z-актывістку Мірсалімаву выклікалі ў міліцыю — у некалькі гарадоў адразу11

Інжынер OpenAI ставіў жучкі ў офісе кампаніі. Яго затрымала ФБР, але пакуль няясна, на каго ён працаваў2

Рэдактар «Рэгіянальнай газеты» Манцэвіч: Мне часам хочацца апынуцца за кратамі… На дзень, ну, гадзінку!

МЗС Беларусі назваў план НАТА на выпадак расійскага нападу падрыхтоўкай да агрэсіі11

«Белую крэпасць» у двары ЖК «Аркадзія» знясуць. Гаспадар распавёў, чым скончылася яго барацьба3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць