Эканоміка22

За павольны інтэрнэт збіраюцца ўвесці вялікія штрафы — вось якія

Апошнія гады беларусы скардзяцца, што якасць інтэрнэту пагоршала.

Дэпутаты працуюць над законапраектам, які павялічыць штрафы для правайдараў за павольны інтэрнэт. Дакумент ужо разгледзелі ў першым чытанні.

Плануецца, што для юрыдычных асоб штраф складзе да 1000 базавых велічынь, для індывідуальных прадпрымальнікаў — да 200 базавых велічынь, паведаміў у эфіры СТБ дэпутат Палаты прадстаўнікоў Юрый Панфілаў. Цяпер гэта 45 тысяч і 9 тысяч рублёў адпаведна.

«Калі якасць сувязі не выконваецца, а БелДІЭ робіць замеры па ўсёй краіне, і тады аператару выстаўляе прэтэнзіі. У выпадку невыканання [аператар] можа прыцягвацца да адказнасці згодна з вось гэтым артыкулам 23.1, частка 2», — сказаў дэпутат.

Цяпер па гэтым артыкуле КоАП прапісаны штраф да 20 базавых.

Нагадаем, з пачатку гэтага года мабільных аператараў могуць штрафаваць за няякасны інтэрнэт.

Каментары2

  • Х
    12.01.2026
    Палова праблемаў з інтэрнэтам ад таго, што Белтэлекам ставіць кепскія танныя роўтэры, каторыя ня цягнуць тарыфы самога Белтэлекама. Чалавек купляе інтэрнэт у Белтэлекама, плаціць шалёныя грошы і не разумее чаму хуткасць павольная, ўсё лагае і часам нават не працуе. А Белтэлекам проста вырашыў на роўтэрах эканоміць. Прычым, калі звярнуцца да Белтэлекама з праблемамі, яны параюць больш хуткі тарыф, пры гэтым нічога не тлумачачы пра роўтэр. А калі чалавек хоча замяніць Белтэлекамаўскі роўтэр на новы і хуткі, каторы будзе цягнуць тарыфы сомога Белтэлекамаўскага інтэрнэта, Белтэлекам адмовіцца дапамагчы ў замене. Гэта ня так крытычна ў Менску, напрыклад, дзе гатовых прыехаць прыватных майстроў багата, але крытычна для правінцыйных гарадоў і вёсак. Нагадаю, 80% насельніцтва Беларусі жыве не ў Менску.
  • не поможет
    12.01.2026
    Самого главного, БелТелеком, в первую очередь, надо штрафовать.
    Все внешние шлюзы на нём, на его DPI сидят !
    Кстати, последнее время, внешний трафик, начали заворачивать через Россию.
    Поэтому, сколько бы законов в узаконенном безззаконии не приняли, а воз будет в России.

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць