На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў
На вайне загінуў прадстаўнік малаколькаснага народа — тафалараў, пішуць «Людзі Байкала».

Развітанне з Андрэем Халямоевым прайшло 8 студзеня 2026 года ў Ніжнеудзінску Іркуцкай вобласці. Хлопец загінуў у баявых дзеяннях за тры месяцы да пахавання — 21 верасня 2025 года. 2 жніўня яму споўнілася 18 гадоў.
Як паведамляюць аўтары некралога, радавы Андрэй Халямоеў пайшоў на вайну добраахвотнікам — заключыў кантракт з Міністэрствам абароны РФ. Быў стралком-сапёрам аддзялення захопу штурмавой роты.
У каментарах да некралога жыхары Ніжнеудзінскага раёна пішуць, што загінулы быў з Тафаларыі — цяжкадаступнай мясцовасці ў Іркуцкай вобласці. Там жыве знікаючы народ — тафалары. Большую частку года ў сёлы горнай Тафаларыі можна дабрацца толькі на верталёце.
У даследаванні 2016 года этнографа Віктара Крываногава пра тафалараў згадваюцца апошнія аленяводы гэтай мясцовасці — браты Халямоевы з Верхняй Гутары. Мяркуючы з усяго, загінулы быў менавіта з іх сям'і.
У навуковай працы вучоны Крываногаў прыводзіць таксама дакладную колькасць тафалараў на этнічнай тэрыторыі ў 2015 годзе. Іх было 663 чалавекі. З іх дзяцей 5—9 гадоў — усяго 69 чалавек. Андрэю Халямоеву ў момант правядзення даследавання было 8 гадоў.
Халямоеў стаў самым маладым загінулым на вайне ў спісе, які вядуць «Людзі Байкала». Ён пражыў 18 гадоў і 49 дзён.
Каментары