Свет22

Кітай акружае Афрыку сеткай партоў

Пекін актыўна акружае Афрыку сеткай партоў падвойнага прызначэння. З падрабязнасцямі гэтай інфраструктурнай экспансіі, якая ахоплівае ўжо 32 краіны, знаёміць выданне The Telegraph.

Інфаграфіка: The Telegraph

У суперніцтве Кітая і ЗША за глабальны ўплыў акіяны ўсё выразней становяцца ключавой арэнай. У той час як Дональд Трамп акцэнтуе ўвагу на «дыпламатыі кананерак», пагражаючы захапіць танкеры Венесуэлы ці ўзяць пад кантроль Панамскі канал, Кітай ужо стварыў магутную лагістычную базу ў Афрыцы.

Паводле звестак аналітычнага цэнтра, звязанага з Пентагонам, кітайскія дзяржаўныя кампаніі сёння выступаюць будаўнікамі, фінансістамі або аператарамі 78 партоў у 32 афрыканскіх краінах. Аналіз спадарожнікавых здымкаў Planet Labs, якія атрымала рэдакцыя The Telegraph, дэманструе маштабную трансфармацыю ўзбярэжжаў па ўсёй Афрыцы, якую Кітай здолеў правесці за апошняе дзесяцігоддзе.

Як адзначаюць эксперты, гэтыя грамадзянскія парты праектуюцца не толькі для гандлю, але і з разлікам на магчымасць прыёму вайсковых караблёў. Гэта сведчыць пра імкненне Пекіна пашырыць сваю вайсковую прысутнасць далёка за межы рэгіёна, адначасова замацоўваючы кантроль над ключавымі марскімі шляхамі, такімі як подступы да Суэцкага канала.

Кітайскія вайсковыя караблі ўжо сталі звычайнымі гасцямі ля афрыканскіх берагоў. Напрыклад, у мінулым месяцы яны ўдзельнічалі ў манеўрах каля Кейптаўна ў межах групы БРІКС разам з Расіяй, Іранам і Паўднёвай Афрыкай. Па словах аналітыкаў, хоць у выпадку вайны гэтыя парты былі б лёгкай мішэнню, яны істотна пашыраюць аператыўныя магчымасці кітайскага флоту ў Атлантычным і Індыйскім акіянах.

Кітайскі эсмінец Tangshan (злева), расійскі карвет «Стойкій» (у цэнтры) і іранскі карвет Naghdi ля прычала ў гавані Сайманс-Таўн у Кейптаўне. 9 студзеня 2026 года. Фота: AP Photo / Nardus Engelbrecht

Кітайская стратэгія стварэння «стратэгічных апорных пунктаў» шчыльна звязаная і з эканамічнымі інтарэсамі. Парты забяспечваюць доступ да крытычна важных рэсурсаў — медзі, кобальту і іншых мінералаў, неабходных для сучасных тэхналогій: ад авіяцыйнай і абароннай прамысловасці да вытворчасці смартфонаў.

Шматлікія гавані злучаныя з радовішчамі сеткай чыгунак і дарог, таксама пабудаваных кітайскімі кампаніямі. Гэта дазваляе Пекіну выбудоўваць уласныя лагістычныя ланцужкі і апярэджваць ЗША ў барацьбе за кантроль над высокатэхналагічнымі рэсурсамі.

Як адзначае выданне, Пекін карыстаецца статусам прывабнага партнёра для афрыканскіх краін дзякуючы адносна нізкім выдаткам, высокаму прафесіяналізму і прагматычнаму падыходу да развіцця інфраструктуры без выстаўлення палітычных умоў. У выніку Кітай не толькі атрымаў істотную фору ў змаганні за дэфіцытную сыравіну, але і стварыў падмурак для сеткі ваенна-марскіх баз на будучыню, папярэджваюць аналітыкі.

Глыбакаводны порт Лекі ў Лагасе (Нігерыя) коштам 1,5 мільярда даляраў быў пабудаваны і прафінансаваны Кітаем. Фота: AP Photo / Sunday Alamba

Афрыканскі цэнтр стратэгічных даследаванняў выявіў, што кітайскія кампаніі задзейнічаныя больш як у траціне камерцыйных партоў Афрыкі — гэта значна вышэйшы ўзровень прысутнасці, чым у Лацінскай Амерыцы або Азіі.

Такая сукупнасць «дружалюбных Кітаю» афрыканскіх партоў адпавядае амбіцыям Пекіна стварыць устойлівыя да санкцый ланцужкі паставак па-за дасяжнасцю Захаду. Гэтыя шляхі маглі б бесперабойна функцыянаваць нават у выпадку рэзкага пагаршэння адносін, напрыклад, з-за Тайваня.

Эксперты таксама адзначаюць, што кантроль над партовай інфраструктурай дае аператарам шырокія магчымасці ўплыву: ад размеркавання прычалаў і ўмоў заходу суднаў да назірання за таварамі і адчувальнымі грузамі. У такіх умовах узнікаюць пытанні суверэнітэту і бяспекі, бо знешні аператар фактычна можа вырашаць, каму і на якіх умовах дазволены доступ да ключавых марскіх вузлоў кантынента.

Сам Пекін адкідвае абвінавачанні ў мілітарызацыі партовай сеткі і называе размовы пра пагрозу беспадстаўнымі, заяўляючы, што Захад спрабуе дыскрэдытаваць кітайскае эканамічнае супрацоўніцтва. Аднак для многіх аналітыкаў відавочна, што за інвестыцыямі ў гандаль і развіццё стаіць доўгатэрміновая стратэгія, якая дае Кітаю значную перавагу ў спаборніцтве з Захадам за ўплыў, рэсурсы і кантроль над глабальнымі камунікацыямі.

Каментары2

  • Žvir
    05.02.2026
    Kitaj robic heta s samaha pačatku 90-ch, uziaūšy start z zachodniaha ūzbiarežža, jany budujuc liahistyku, kab pačac akučvac cely kantynient.

    Poki "tyhry"pantavalisia, stračvajučy ūplyū u sviecie, kitajcy paūzuča zachoplivali sviet.
  • Галасі!
    05.02.2026
    Нічога, зараз . ці іншы антытрампаўскі бот напіша, што "амерыканскі дзед ляснуты" адносна Кітая і сабе прыдумаў.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

«Вельмі цікавыя заявы саюзніка Пуціна». Кіраўнік МЗС Германіі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі пра вайну ва Украіне7

У Варшаве замежнікаў правяралі «патрульныя» ў форме, якія не маюць дачынення да дзяржаўных органаў11

«Я не хачу ў загончык беларушчыны». Кныровіч адказаў на крытыку за ўдзел у канцэрце на Дзень Расіі85

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі11

Джорджа Мелоні на саміце G7 пахвалілася, што перамагла шкодную звычку4

21‑гадовага хлопца са Светлагорска пасадзілі за палітыку. Хлопец жыў у дзетдоме, а нядаўна сам стаў бацькам1

Колькасць абортаў у Беларусі абнавіла гістарычны мінімум. Але на Магілёўшчыне іх усё больш4

Брытанскі тэлевядучы Джэрэмі Кларксан паведаміў, што ў яго дыягнаставалі рак2

Стала вядома пра арышт яшчэ аднаго каліноўца Андрэя Сяргеева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць