Культура22

Памерла кінааператарка Таццяна Логінава

Яна зняла «Знак бяды», «Чорны замак Альшанскі», «Настассю Слуцкую» і іншыя вядомыя стужкі.

Беларускі саюз кінематаграфістаў паведаміў пра смерць аператара-пастаноўшчыка Таццяны Логінавай. 

Яна нарадзілася ў 1944 годзе ў Маскве і з 1970‑га працавала на «Беларусьфільме». Логінава была першай жанчынай-аператаркай у гісторыі нацыянальнай кінастудыі і за паўстагоддзя зняла больш за 35 фільмаў. Сярод іх «Чырвоны агат», «Ясь і Яніна», «Вянок санетаў», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Чорны замак Альшанскі», «Знак бяды» і іншыя.

У 1984 годзе Таццяна Логінава атрымала Дзяржаўную прэмію СССР, а ў 2003‑м дыплом за найлепшую аператарскую работу на кінафестывалі «Лістапад» за фільм «Настасся Слуцкая».

Каментары2

  • SR
    21.09.2026
    Майстар, геній
  • IV
    21.09.2026
    RIP

Цяпер чытаюць

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Усе навіны →
Усе навіны

Па-беларуску выйшла кніга «Дух надзеі» пра тое, як дзейнічаць, калі будучыня палохае, і як супрацьдзейнічаць страху2

«Паглядзіце на тое, што адбываецца ва Украіне проста зараз, у гэтую хвіліну». Экс-прэзідэнт Юшчанка звярнуўся з адкрытым лістом да Трампа20

У Магілёве кафэ дорыць школьнікам слодычы за добрыя адзнакі. Трэба толькі паказаць дзённік1

У Беларусі ўпершыню з'явілася ламаная разметка2

Былога выкладчыка духоўнага вучылішча, які жанаты з маладзейшай за яго на 30 год студэнткай, выпусцілі з ізраільскай паліцыі8

Знайшлі загінулым мінчука, што прапаў два тыдні таму

Беларуска набыла BMW у Маскве і папала на грошы — давялося даплаціць яшчэ $12 тысяч, каб ездзіць на аўто10

SpaceX без папярэджання абмежавала працу Starlink ва Украіне. У вайскоўцаў сарваліся аперацыі34

Статкевіч: Каго не ўдалося запалохаць да сталага ўзросту, таго ўжо не запалохаеш

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам23

У Эстоніі арыштаваны Алег Маісееў, кажуць яго знаёмыя. Гэта былы кіроўца Ціханоўскай, які з часам стаў яе зацятым крытыкам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць