Грамадства1515

Маркаў: «Замірыцца» — гэта каварная тактыка Захаду, яны хочуць легалізаваць новыя СМІ пад выглядам канструктыўных

«Ад нас не адстануць. Але сістэма кантролю наладжана», — заявіў міністр інфармацыі. З яго слоў вынікае, што ўлады не маюць намеру адмаўляцца ад таталітарызму.

Міністр інфармацыі Беларусі Марат Маркаў. Фота: Белта 

Некалькі дзён таму ў сваёй праграме «Марков. Ничего личного» падчас размовы з галоўным рэдактарам выдавецкага дома «Беларусь сегодня» Дзмітрыем Жуком міністр інфармацыі Марат Маркаў заявіў, што да выбараў 2030 года Захад зноў плануе разгайдаць сітуацыю ў Беларусі і збірае для гэтага сілы і сродкі.

Сёння афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства інфармацыі апублікаваў пашыранае тлумачэнне пазіцыі міністра ў выглядзе адказу на пытанне гледача праграмы: «Вы рэальна думаеце, што ў іх засталася для гэтага электаральная база? Ці разлік толькі на «тактыку замірыцца» і падмануць і раскалоць эліты?»

Свой адказ Маркаў пачаў з заўвагі пра выдатную эканамічную сітуацыю: эканоміка Беларусі расце, а сярэдні памер заробку і пенсіі — максімальны за ўвесь перыяд незалежнасці.

Што тычыцца падзей 2020‑га года, то міністр даводзіць, што рэжым уратавала тое, што «не ўдалося на эмоцыях падняць на пратэсты працоўныя калектывы і раскалоць эліты і сілавікоў».

«Хтосьці потым з'ехаў, хтосьці сеў, кагосьці пакуль пранесла… — кажа Маркаў аб праціўніках дыктатуры. — Але сістэма кантролю наладжана. І прымаўка пра аднаго бітага ў адносінах да ўмацавання ўлады актуальная і відавочная», — пагражае чыноўнік.

Што тычыцца будучыні, Маркаў упэўнены, што «ад нас не адстануць» і Захад у адносінах да Беларусі паспрабуе «легалізаваць новыя грамадскія ініцыятывы і СМІ «пад выглядам канструктыўных».

Маркаў перасцерагае: спадзявацца на лаяльнасць насельніцтва недастаткова, бо лёс дзяржаў часта вырашаюць не народныя масы, а згуртаваныя і матываваныя групоўкі.

Ён падкрэсліў «несправядлівы, але бясспрэчны факт»: уладу заўсёды і ўсюды змяняе актыўная меншасць пры пасіўным назіранні большасці. Каб падмацаваць папярэджанне пра небяспеку нават нешматлікіх актыўных груп, чыноўнік звярнуўся да гісторыі, нагадаўшы пра колькасць бальшавікоў у 1917‑м і ўдзельнікаў Майдану ў 2014-м. Менавіта з гэтых прыкладаў, на думку міністра, трэба рабіць «правільныя высновы».

Не абмінуў увагай Маркаў і новыя пагрозы, звязаныя з выкарыстаннем «інфаінструментаў».

«У 2020‑м годзе на нас выпрабавалі абсалютна новыя інфармацыйныя тэхналогіі, несувымерныя па ўкладаннях памерам краіны і насельніцтву», — сцвярджае прапагандыст і заўважае, што ў той час яшчэ не было штучнага інтэлекту.

«Хто перашкаджае нашым апанентам паставіць новы шматмільярдны інфармацыйны эксперымент?» — засцерагае лукашыстаў Марат Маркаў.

Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў ёй улады, а змусіў выехаць за мяжу. Гэта выклікала масавыя народныя пратэсты, у якіх удзельнічалі мільёны людзей. У адказ на гэта ўлады распачалі масавыя рэпрэсіі. Сотні тысяч беларусаў былі вымушаныя пакінуць краіну, каля 150 тысяч сталі ахвярамі крымінальнага і адміністрацыйнага пераследу.

* * *

Лукашысты змагаюцца з незалежнымі СМІ, а вы можаце падтрымаць нашу працу. Калі вы працуеце ў Польшчы або Літве, то для вас гэта не будзе каштаваць ані цэнта вашых грошай.

Вы проста перанакіруеце 1,2—1,5% ад ужо сплачанага вамі падаходнага падатку пры падачы абавязковай падатковай дэкларацыі.

Вось падрабязная інструкцыя, як зрабіць гэта ў Польшчы. Калі вы працуеце ў Літве, то вам сюды.

Каментары15

  • %
    16.02.2026
    У 2020‑м годзе на нас выпрабавалі абсалютна новыя інфармацыйныя тэхналогіі, несувымерныя па ўкладаннях памерам краіны і насельніцтву

    ________________
    Рускамоўны блогер Сярожа гэта і есьць звыштэхналогіі???? )))))
  • М
    16.02.2026
    Дзе гэты таварыш фін-швэд-амэрыканец, распавядзе яму, як ён замірацца з Лукой будзе
  • .
    16.02.2026
    1. "Рэжым уратавала тое, што «не ўдалося на эмоцыях падняць на пратэсты працоўныя калектывы і раскалоць эліты і сілавікоў»."
    Факт.

    2. "Захад ... паспрабуе «легалізаваць новыя грамадскія ініцыятывы і СМІ «пад выглядам канструктыўных»"
    А гэта іх разуменне ідэй часткі эміграцыі вярнуцца ў 2019-ы, Беларусь хоць з нейкімі грамадзянскімі ініцыятывамі. Наіўных ідэй. І пачуйце хоць гэтае меркаванне з таго боку. Яны бітыя, ніякай самаарганізацыі ўжо не дапусцяць.

    3. Дурнаватыя тут толькі залежны стан і канспіралогія ватніка: "Захад паспрабуе", "на нас выпрабавалі", "паставяць новы эксперымент".
    Яны так і не зразумелі, што агульнага цэнтра кіраўніцтва людзьмі не было і няма. Актыўнасць у сацсетках расла натуральна, не па камандзе. І новыя грамадзянскія ініцыятывы людзі жадаюць ствараць, бо гэта натуральна для актыўных людзей.
    Выканаўцы з квадратнымі мазгамі ніяк не могуць зразумець іншы тып людзей, з паверхамі піраміды Маслоў больш аднаго. (Мабыць, і добра: менш разумеюць, значыць, менш могуць прадказаць).

Цяпер чытаюць

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы5

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка 8 сакавіка прыехаў у «Мак.бай» ФОТЫ18

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся22

31‑гадовага завадчаніна і аўтамабіліста з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Святлана Ціханоўская назвала беларусак, якія сталі для яе прыкладам19

У сталіцы Кувейта пасля атакі Ірана загарэўся хмарачос1

«Нам не патрэбны людзі, якія ўступаюць у вайну, калі мы ўжо перамаглі». Трамп рэзка адказаў Стармеру8

Каля пасольства ЗША ў Осла прагрымеў выбух

Ізраіль атакаваў гатэль у цэнтры Бейрута1

Якія дачы ў бюджэце да $50 тысяч прадаюць у межах МКАД-2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы5

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць